Горад
Гайдэльберг
Heidelberg
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Га́йдэльберг, таксама Ге́йдэльберг[3] (ням.: Heidelberg; ˈhaɪdəlbɛʁk) — горад у Германіі на паўночным захадзе зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Горад вядомы сваім старажытным універсітэтам, заснаваным у 1386 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны Гайдэльберг не бамбавалі, таму ён з'яўляецца адным з нешматлікіх гарадоў ФРГ з арыгінальнай гістарычнай архітэктурай.
Паблізу Гайдэльберга выяўленыя найдаўнейшыя ў Еўропе косткавыя рэшткі чалавека — Гайдэльбергскі чалавек.
Таксама ў XIX стагоддзі Гайдэльберг з'яўляўся культурным цэнтрам гейдэльбергскай школы — літаратурнай плыні нямецкага рамантызму.
Палітыка
Гарадскі савет пад старшынствам обер-бургамістра складаецца з 40 членаў, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Савет абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.
Гарады-пабрацімы Гайдэльберга:
Эканоміка
Гайдэльберг — горад з развітай эканомікай і інфраструктурай, з узроўнем беспрацоўя значна ніжэй чым у сярэднім па краіне (4 %, 2003). 21 % працаздольнага насельніцтва занята ў вытворчай сферы, 18 % у сферы гандлю, турызму і транспарта, 61 % у сферы іншых паслуг.
У Гейдэльберзе знаходзіцца некалькі буйных прадпрыемстваў: Heidelberger Druckmaschinen, HeidelbergCement і іншыя.
Найбуйнейшым працадаўцам рэгіёна з'яўляецца Гайдэльбергскі ўніверсітэт.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 чэрвеня 2021.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 — DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
- ↑ Магчымыя варыянты напісання Гайдэльберг і Гейдэльберг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.438
Літаратура
- Гайдэльберг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі