Геастацыяна́рная арбі́та (ГСА) — кругавая арбіта, абарочваючыся на якой штучны спадарожнік Зямлі стала знаходзіцца над адным і тым жа пунктам зямной паверхні.
Геастацыянарная арбіта з’яўляецца асабістым выпадкам геасінхроннай арбіты. Яна змешчана ў плоскасці экватару Зямлі, на вышыні 35 786 км над узроўнем мора. Менавіта такая вышыня забяспечвае спадарожніку перыяд кручэння, роўны сідэрычнаму перыяду кручэння Зямлі (23 гадзіны 56 хвілін). Гэта значыць спадарожнік абарочваецца вакол планеты з вуглавой хуткасцю, роўнай вуглавой хуткасці кручэння Зямлі вакол сваёй восі і, нібыта нерухома завісае ў небе Зямлі.
Ужываецца для змяшчэння камунікацыйных, тэлетрансляцыйных і іншых штучных спадарожнікаў.
Ідэі выкарыстання геастацыянарных спадарожнікаў з мэтай сувязі выказваліся яшчэ К. Э. Цыялкоўскім[1] і славенскім тэарэтыкам касманаўтыкі Германам Паточнікам у 1928 годзе[2], але яны не набылі шырокага прызнання. Перавагі геастацыянарнай арбіты сталі шырока вядомымі пасля публікацыі наукова-папулярнага артыкула Артура Кларка ў часопісе «Бяздротавы Сусвет» (1945)[3]. На Захадзе геастацыянарную і геасінхронную арбіту часам называюць «арбітамі Кларка», а «поясам Кларка» завуць участак касмічнай прасторы на адлегласці 36000 км над узроўнем мора ў плоскасці зямнога экватара, дзе параметры арбіты блізкія да геастацыянарнай.
Першым спадарожнікам, паспяхова выведзеным на геастацыянарную арбіту, стаў Sincom-3, запушчаны НАСА 19 жніўня 1964 года. На геастацыянарную арбіту ён быў уладаваны 11 верасня 1964 года[4].
Крыніцы
- ↑ Игорь Афанасьев, Дмитрий Воронцов. Орбиты, которые мы выбираем // Вокруг света, № 9 (2828) верасень 2009
- ↑ Hermann Noordung (Herman Potoćnik). The Problem With Space Travel. DIANE Publishing. p. 72. ISBN 978-0788118494.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|год=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|іншае=
ігнараваны (даведка) (англ.) - ↑ Arthur C. Clarke (1945). "Extra-terrestrial Relays (Can Rocket Statons Give World-wide Radio Coverage?)" (PDF). Wireless World: 305—308. Архівавана з арыгінала (PDF) 18 сакавіка 2009. Праверана 2010-11-22.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Невядомы параметр|month=
ігнараваны (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2009. Праверана 4 снежня 2013.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2009. Праверана 4 снежня 2013. (англ.) - ↑ Significant Achievements in Space Communications and Navigation, 1958-1964 . NASA-SP-93 27. NASA (1966). Праверана 22 лістапада 2010.