
Геалогія Азербайджана з'яўляецца геалагічнай часткай Альпійскага складчатага пояса. Асадкавыя адклады, якія ахопліваюць паўднёва-заходнія часткі Вялікага і Малога Каўказа, уключаючы вусце ракі Куры і Каспійскі басейн, складаюцца з разнастайных флексорных сістэм. Таўшчыня зямной кары ў Азербайджане змяняецца ў дыяпазоне ад 38 да 55 км. Яе максімальная таўшчыня назіраецца на Малым Каўказе, яго мінімальная таўшчыня тыповая для перадгор'яў Талыша. Геалагічная абстаноўка вобласці складаецца з асадкавых, вулканічна-асадкавых, вулканічных і зямных адкладаў, якія ахопліваюць амаль увесь стратыграфічны дыяпазон, які пачынаецца з дакембрыя і канчаецца галацэнам.
Карысныя выкапні
Азербайджан багаты на гаручыя і нярудныя карысныя выкапні. Нярудныя карысныя выкапні распаўсюджаны пераважна ў гарыстых тэрыторыях Вялікага і Малога Каўказа, гаручыя карысныя выкапні — на раўнінных тэрыторыях і ў Паўднёвым Каспійскім басейне. Менавіта гэта выклікала развіццё руднай прамысловасці на захадзе краіны і нафтагазавай на ўсходзе (гл.Бакінскі нафтагазаносны раён).
Паліўныя выкапні
Рэсурсы выкапнёвага паліва ў Азербайджане прадстаўлены нафтай, газам, бітумінознымі сланцамі, торфам і г.д., нафтавая прамысловасць — самы важны сектар азербайджанскай эканомікі. Нафту ў Азербайджане здабываюць на сушы і ў Каспійскім моры. Азербайджан (у прыватнасці Апшэрон) згадваецца як самая старажытная нафтаздабываючая вобласць у свеце. У 5-6 стагоддзях да н.э. здабывалася нафта на п-аве Апшэрон і прадавалася ў іншыя краіны. На 1985 у Азербайджане было здабыта да 1,2 млрд. тон сырой нафты.
Рудныя рэсурсы
Гематыт і руды сустракаюцца ў Азербайджане ў чатырох відах: у выглядзе магмы, скарнаў, а таксама ў выглядзе тэрмальна-метасаматычных і асадкавых адкладаў.
Падземныя воды
Падземныя воды, на думку многіх спецыялістаў, з'яўляюцца адным з самых важных прыродных рэсурсаў Азербайджана. З-за адрозненняў у хімічным складзе, яны адносяцца да розных тыпаў, такіх як тэхнічная вада, пітная, медыцынская, і вада, якая выкарыстоўваецца ў розных прамысловых галінах.
Гразевыя вулканы

Па колькасці гразевых вулканаў Азербайджан займае першае месца ў свеце. У Азербайджанскай Рэспубліцы — каля 350 з 800 гразевых вулканаў. Нараўне з геаграфічным тэрмінам — «гразевыя вулканы», у народзе іх завуць і як янардаг (падпаленая гара), пільпіля (тэраса), гайнача (кіпень), баздаг (шэрая гара).
Гразевыя вулканы па паходжанні звязаны з нафтагазавымі радовішчамі. На ўчастках гразевых вулканаў выяўлены багатыя радовішчы газакандэнсату і нафты (Лакбатан, Гарадаг, Нафтавыя Камяні, Мішаўдаг і інш.) Акрамя таго лаву, бруд і вадкасць, якую вывяргаюць гразевыя вулканы, выкарыстоўваюць у якасці сыравіны для хімічнай і будаўнічай прамысловасці, а таксама для фармакалогіі. Геолагі НАСА, якія вывучылі прыроду Марса, зрабілі выснову аб тым, што гразевыя вулканы Азербайджана падобныя па сваёй будове з узвышшамі чырвонай планеты.
Сейсмічнасць
Першая сейсмалагічныя станцыя ў Азербайджане была заснавана ў 1902 годзе Альфрэдам Нобелелем у Баку. Пазней сейсмалагічныя станцыі былі заснаваныя ў Ленкарані, Гянджы, Нахічэвані, Шэмасе і Мінгечауры.
Землятрусы
Паведамленні пра землятрусы ў Азербайджане захаваліся са старажытных часоў. Першае з іх датуецца 427 годам. У 1139 годзе разбуральны землятрус магнітудай 9 балаў адбыўся ў Гянджы, у выніку чаго горад быў часткова разбураны. У выніку менавіта гэтага землятрусу з'явілася возера Гёйгёль. У 19 стагоддзі шэраг разбуральных землятрусаў сілай ад 7 да 9 балаў разбурыў горад Шэмаха.
Літаратура
- Горны энцыклапедычны слоўнік, т. 3. / Пад рэд. В. С. Бялецкага. — Данецк: Усходні выдавецкі дом, 2004. — 752 с. ISBN 966-7804-78-X (руск.)
Спасылкі
- Інстытута Геалогіі — Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана (НАНА) (азерб.) (руск.) (англ.)
- Ronnie Gallagher. Azerbaijan: Land of Fire and Flood Ancient Mariners and a Deluged Landscape Архівавана 3 лістапада 2018. (англ.)
- Ronnie Gallagher. Mud Volcanoes: Mysterious Phenomena Fascinate Scientists and Tourists (англ.)