Геадэзі́чны пункт[1] — замацаваны на мясцовасці пункт, каардынаты якога вызначаны пэўным чынам у сістэме каардынат і вышынь на падставе геадэзічных вымярэнняў.
Каардынаты геадэзічных пунктаў вызначаюцца метадамі трыянгуляцыі, паліганаметрыі, трылатэрацыі, а вышыні — метадам геаметрычнага нівеліравання. На мясцовасці геадэзічныя пункты пазначаюцца і замацоўваюцца геадэзічнымі знакамі. Сістэма геадэзічных пунктаў утварае геадэзічную сетку.
Крыніцы
Літаратура
- Геадэзічны пункт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Изотов А. А. Геодезический пункт (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.