Геадэзі́чны знак — наземнае і падземнае збудаванне, якім на мясцовасці пазначаецца і замацоўваецца геадэзічны пункт.

Наземная частка геадэзічных знакаў забяспечвае ўзаемную бачнасць пунктаў трыангуляцыі і адначасова з'яўляецца штатывам для мацавання геадэзічных інструментаў і прадметаў візіравання. Маюць розную вышыню і канструкцыю: драўляныя і металічныя слупы, піраміды, вышкі і інш.
Падземная частка геадэзічных пунктаў, звычайна, уяўляе сабой бетонны маналіт, у якім замацавана металічная марка з адтулінай або пазначана кропка, якія ўласна і з'яўляюцца геадэзічным пунктам і мае назву цэнтр.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
- Буткевич А. В. Геодезические знаки(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.