Гваздзік | |||||||||||||||||
Гваздзік армерыяпадобны (Dianthus armeria) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Dianthus caryophyllus L., 1753
| |||||||||||||||||
|
Гваздзі́к, Гваздзіка[3] (Dianthus) — род адна- ці двухлетніх травяністых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе каля 300 відаў.
Арэал
У асноўным распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі, некалькі відаў сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы і адзін (Dianthus repens) — у прыпалярных частках Паўночнай Амерыкі. Від Dianthus caryophyllus часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўных кветак.
На тэрыторыі Беларусі 10 дзікарослых відаў[4].
Растуць у сухіх барах і шыракалістых лясах, на пясчаных мясцінах, лугах і ў поймах рэк. Гваздзік армерыяпадобны і гваздзік картузіянскі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гваздзік Борбаша (лац.: Dianthus borbasii), вузкачашачны (лац.: Dianthus stenocalyx) і пышны (лац.: Dianthus superbus) патрабуюць прафілактычнай аховы.
Некаторыя віды
- Dianthus alpinus
- Dianthus armeria — Гваздзік армерыяпадобны
- Dianthus barbatus — Гваздзік барадаты. Садовая расліна.
- Dianthus carthusianorum — Гваздзік картузіянскі
- Dianthus caryophyllus L. тыповая расліна[5]
- Dianthus caryophyllus var. schabaud
- Dianthus chinensis — Гваздзік кітайскі. Садовая расліна.
- Dianthus deltoides L. — Гваздзік травянка, ці Сардэчнік, ці Сярдзечнік, ці Іскра, ці Некерко, ці Іскаркі, ці Палявыя слёзкі, ці Махрэ[6][7].
- Dianthus gratianopolitanus
- Dianthus japonicus
- Dianthus nardiformis
- Dianthus superbus — Гваздзік пышны
Апісанне
Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным, прыўзнятым, простым або галінастым вузлаватым сцяблом. Лісце суцэльнае, супраціўнае, сядзячае, звычайна ланцэтнае, падоўжана-ланцэтнае, лінейнае, шылападобнае, ніжняе часта ў разетцы. Чашачка зрослалістая, пры аснове з лускападобнымі, прыціснутымі прыкветнікамі (характэрная прыкмета роду). Кветкі звычайна буйныя, духмяныя, белыя, зеленаватыя, ружовыя, пурпуровыя і інш., пяцічленныя, адзіночныя, сабраныя ў верхавінкавыя раскідзістыя або шчыльныя суквецці. Плод — каробачка.
Лекавыя, меданосныя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны.[8]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ Dianthus у базе дадзеных Index Nominum Genericorum (ING) (англ.) (Праверана 25 мая 2010)
- ↑ Назва Гваздзік травяны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Літаратура
- Кухарава Л. В. Луніна Н. М., Мазан І. П. Гваздзік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 6.