Гаўрылаў-Ямскі раён
Герб alt=Сцяг[d]
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 10 чэрвеня 1929
Насельніцтва
  • 25 912 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Плошча
  • 1 120 км²
Гаўрылаў-Ямскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаўрылаў-Ямскі раён (руск.: Гаврилов-Ямский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Гаўрылаў-Ям.

Геаграфія

Плошча — 1120 км² (16-е месца сярод раёнаў). Раён мяжуе на поўначы з Яраслаўскім і Някрасаўскім, на поўдні і захадзе — з Растоўскім, на паўночным захадзе — з Барысаглебскім раёнамі Яраслаўскай вобласці, а таксама з Кастрамской вобласцю на ўсходзе і з Іванаўскай вобласцю на паўднёвым усходзе.

Агульная плошча водных рэсурсаў 851 га (у тым ліку рэкі — 263 га). Асноўныя рэкі — Котарасль, Лахасць.

Гісторыя

Раён утвораны ў 1929 годзе. 17 сакавіка 1944 года частка тэрыторыі Гаўрылаў-Ямскага раёна была перададзена ў новыя Бурмакінскі і Курбскі раёны. 22 лістапада 1957 года да Гаўрылаў-Ямскага раёна была далучана частка тэрыторыі скасаванага Курбскага раёна, а 6 сакавіка 1959 года — частка тэрыторыі скасаванага Бурмакінскага раёна.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.