Гаць | |
---|---|
Каардынаты: 52°59′26,90″ пн. ш. 25°40′43,80″ у. д. | |
Даўжыня | 3,1 км |
Шырыня | 0,7 км |
Плошча | 1,26 км² |
Аб'ём | 0,00315 км³ |
Найбольшая глыбіня | 4,7 м |
Празрыстасць | да 1,2 м |
Плошча вадазбору | 249 км² |
Упадаюць | рака Лахазва |
Выцякаюць | рака Лахазва |
Год напаўнення | 1934 |
Гаць |
|
Гаць |
Гаць — вадасховішча ў Баранавіцікім раёне Брэсцкай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, прыкладна за 1,7 км на ўсход ад вёскі Яжона, на рацэ Лахазва (басейн ракі Нёман).
Створана ў 1934 годзе. У 1948 гозе пачалося будаўніцтва ГЭС, працаваўшай у 1950—1966 гг. Плошча паверхні вадасховішча 1,26 км², даўжыня 3,1 км, найбольшая шырыня 700 м, найбольшая глыбіня 4,7 м. Аб'ём вады 3,15 млн м³. Берагі моцна парэзаныя, спадзістыя, пад лесам. Дно ўкрыта торфам і глеем. Сярэдні шматгадовы сцёк 32 млн м³.
Выкарыстоўваецца для адпачынку і рыбагадоўлі.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 6. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план. / Ред. Г. П. Ляхова. — Мн.: Белкартография, 2011. — 5 000 экз. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.