Гасдрубал Баркід
Род дзейнасці военачальнік
Дата нараджэння 245 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 207 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Гамількар Барка[1]
Прыналежнасць Карфаген
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гасдрубал або Газдрубал (лац.: Hásdrubal; памёр 23 чэрвеня 207 да н.э.) — карфагенскі палкаводзец, які адыграў важную ролю ў Другой Пунічнай вайне. Быў другім сынам Гамількара Баркі і малодшым братам Ганібала. Калі апошні адправіўся паходам у Італію, Гасдрубал стаў камандуючым карфагенскімі сіламі ў Іспаніі (218 год да н.э.). У тым жа годзе ў рэгіёне з’явіліся рымскія войскі на чале з братамі Сцыпіёнамі, якія атрымалі падтрымку часткі мясцовых плямён. Гасдрубал ваяваў супраць іх з пераменным поспехам. У 216 годзе да н.э. ён атрымаў з Карфагена загад ісці ў Італію на злучэнне з братам, але ў самым пачатку шляху пацярпеў поўнае паражэнне пры Іберы і перапыніў паход.

З 215 года Гасдрубал быў адным з трох карфагенскіх военачальнікаў у рэгіёне. У 212 годзе сумесна з калегамі разграміў абодвух Сцыпіёнаў (апошнія загінулі ў баях), але рымляне захавалі частку сваіх пазіцый і даслалі новага камандзіра — Публія Карнелія Сцыпіёна, у будучыні Афрыканскага. Гасдрубал не змог перашкодзіць рымлянам узяць Новы Карфаген (209 год), а ў 208 годзе прайграў Сцыпіёну вялікую бітву пры Бекуле. Пасля гэтага ён рушыў, нарэшце, у Італію. Рымляне палічылі гэты паход вялікай пагрозай і засяродзілі супраць Гасдрубала войскі абодвух консулаў. У бітве на рацэ Метаўра ў Паўночнай Італіі ў чэрвені 207 года да н.э. карфагенская армія была знішчана, а сам Гасдрубал загінуў.

Зноскі

  1. Б. Л. И. З. Аздрубалъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 1. — С. 238.
  2. Πολύβιος Ιστορίαι — 0150.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.