Вёска
Гары
± |
Гары (руск.: Гари) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 32 жыхара (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 28 км на паўночны ўсход ад Рудні, за 6 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Чарабесна. За 33 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Плоская на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.