Холдынг «Гарызонт» | |
---|---|
альтэрн.: Гарызонт[1] | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1951 |
Заснавальнікі | Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР[2] |
Размяшчэнне | Рэспубліка Беларусь, Мінск, зав. С. Кавалеўскай, 62 |
Ключавыя постаці | Юрый Іванавіч Прэдка (генеральны дырэктар) |
Галіна | вытворчасць спажывецкай электронікі і побытавай тэхнікі |
Прадукцыя | ВК-тэлевізары, ЗВЧ-печы, DVD-прайгравальнікі, пыласосы |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Якасць і надзейнасць ультрасучасных тэхналогій |
Даччыныя кампаніі | Брэсцкі электралямпавы завод[3] |
Сайт | horizont.by |
ААТ «Кіравальная кампанія холдынгу „Гарызонт“» — мінскае прадпрыемства, найбуйнейшы ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у краінах СНД вытворца спажывецкай электронікі і побытавай тэхнікі.
Гісторыя
Папярэднікам «ААТ Гарызонт» з’яўляўся Мінскі радыёзавод, створаны ў лістападзе 1940 года, да 23-х угодкаў кастрычніцкай рэвалюцыі.
У верасні 1939 года пасля заняцця Чырвонай Арміяй Вільні і рашэння савецкага кіраўніцтва перадаць яго Літве, усе віленскія заводы былі нацыяналізаваны, а іх абсталяванне дэмантавана і адпраўлена ў СССР. Абсталяванне радыёзавода «Elektrit» было перавезена ў Мінск, дзе на базе лесапільна-мэблевага заводу «Дрэваапрацоўшчык» пачалі ствараць новы радыёзавод. Выбар месца будаўніцтва быў абгрунтаваны наступнымі фактарамі: 1) Адна са складаных аперацый — выраб драўляных карпусоў для радыёпрымачоў, складала ў той час чвэрць усёй працаёмкасці. 2) Завод «Дрэваапрацоўшчык» які вырабляў розныя віды мэблі, без адмысловых цяжкасцяў мог зладзіцца з задачай вырабу карпусоў для радыёпрымачоў.
Рэканструкцыя былога лесапільна-мэблевага прадпрыемства ў радыёзавод была ажыццёўлена ў лімітава сціснутыя тэрміны — пачата ў снежні 1939 года і скончана да лістапада 1940 года. Бо была скарыстана тэхналагічнае абсталяванне фірмы «Elektrit», завод стаў вырабляць і мадэлі радыёпрымачоў гэтай фірмы. Былі скарыстаны мадэлі радыёпрымачоў «Komandor» і «Herold» 1939 года, і ў 1940 годзе пачаўся выпуск супергетэродзіных радыёпрымачоў «КІМ», «Піянер» і «Маршал». Вонкавы выгляд радыёпрымачоў паўтараў польскія радыёпрымачы «Komandor» і «Herold», электрычная схема была перапрацавана і палепшана. Новы радыёзавод стаў звацца «Радыёзавод імя Молатава».
Падчас вайны Мінскі радыёзавод быў разбураны, аднак пасля вызвалення Мінска пачалося аднаўленне завода. З 1947 года радыёпрымач «Маршал» вырабляецца пад назвай «Мінск». На базе радыёпрымача «Мінск» з 1950 г, вырабляецца радыёла «Мінск Р7». У 50-х гадах пашыралася наменклатура радыётэхнічнай прадукцыі: «Мінск-55», «Мінск-58», «Беларусь-57»…. У 1957 годзе, радыёзавод пераназываюць у «Мінскі радыёзавод імя Леніна».
У 1960-х гадах сталі набіраць папулярнасць транзістарныя радыёпрымачы. На Рыжскім радыёзаводзе ВЭФ пачалася вытворчасць транзістарных прымачоў сямейства Спідола, першы такі прымач быў выпушчаны ў 1960 годзе. Масавы выпуск пачаўся ў 1962 г., прымач апынуўся вельмі ўдалым і хутка заваяваў папулярнасць у СССР. Канструкцыя «Спідолы» стала асновай для распрацоўкі шматлікіх наступных мадэляў, якія адрозніваліся шматлікімі ўдасканаленнямі. Адна з гэтых мадэляў «ВЭФ Транзістар-17», была ў 1968 г. перададзена на Мінскі радыёзавод, і на базе гэтай мадэлі пачаты выпуск сямейства прымачоў «Акіян».
У 2007 годзе створана сумеснае прадпрыемства з кітайскай кампаніяй Midea Group па вытворчасці побытавай тэхнікі.
У 2010 годзе прадпрыемства рэарганізавана ў холдынг «Гарызонт», які ўключае 4 бізнес-кірункі і дзесяць самастойных кампаній, што ўваходзяць у склад холдынгу.
У 2022 годзе для расійскага ПАТ «МТС», пачата вытворчасць тэлевізараў пад маркай KION Smart TV, на базе аперацыйнай сістэмы Android з фірмовай абалонкай KION[4][5].
Міжнародныя санкцыі
27 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[6].
5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна холдынга[7][8].
24 лютага 2024 года да санкцый супраць прадпрыемства далучылася Аўстралія[9].
Цікавыя факты
З 1959 года па 1961 год на прадпрыемстве працаваў токарам Лі Харві Освальд, найбольш верагодны забойца Джона Кенэдзі, 35-га прэзідэнта ЗША.
Прадукцыя
На 2008 год асартымент прадукцыі складаецца з:
- Тэлевізары ЭПТ і ВК
- ВК-маніторы
- DVD-прайгравальнікі
- Аўдыёсістэмы
- Усталёўкі спадарожнікавага прыёму
- ЗВЧ-печы
- Радыёпрымачы
- MP3-плэеры
- Апаратура кабельнага ТБ
- Прасы
- Фены
- Пыласосы
- Кандыцыянеры
Гл. таксама
Заўвагі
- 1 2 https://horizont.by/be/company/
- ↑ https://fk.archives.gov.by/fond/106538/
- ↑ http://horizont-group.com/lighting
- ↑ https://24smi.org/celebrity/263795-viacheslav-nikolaev.html
- ↑ https://hrmonitor.ru/bio/vyacheslav-konstantinovich-nikolaev-ka.html/
- ↑ Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (руск.). Настоящее Время (27 мая 2023).
- ↑ Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі . Наша Ніва (5 снежня 2023).
- ↑ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Відкрите акціонерне товариство "Керуюча компанія холдингу «ГОРИЗОНТ» (укр.). НАЗК.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- ГарызонтПраектБуд Архівавана 8 лютага 2016.
- Радыёпрымач «КІМ» Архівавана 24 красавіка 2015.
- Радыёпрымач «Піянер» Архівавана 24 красавіка 2015.
- Радыёпрымач «Маршал» Архівавана 24 красавіка 2015.
- Радыёпрымач «Мінск» Архівавана 16 сакавіка 2015.
- Радыёпрымачы «Komandor» і «Herold» польскай фірмы «Elektrit». Архівавана 1 снежня 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Радыёпрымач «ВЭФ Транзістар-17» Архівавана 24 красавіка 2015.
- http://radiotehnica.ru/0/zawod/minskiy_rz_.html