Гарнастаі | |
---|---|
Герб «Гіпацэнтаўр» | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду | Раман Івашкавіч |
Апошні з роду | Міхаіл |
Гарнастаі — вялікалітоўскі шляхецкі род, прадстаўнікі якога трымалі высокія дзяржаўныя ўрады Княства, мелі вялікія землеўладанні на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Першапачаткова карысталіся ўласным гербам, які нагадваў герб «Вага» з адменай (шалі, над каромыслам якіх — лілея). З 1554 г. паводле прывілея Жыгімонта Аўгуста атрымалі герб «Гіпацэнтаўр».
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду
- Раман Івашкавіч (?-1487?), першы вядомы з роду Гарнастаяў, намеснік пуціўльскі (1476-82), оўруцкі (1486).
- Астафій Гарнастай (1460—1503), сын Рамана, ключнік кіеўскі (1486), намеснік оўруцкі (1487—1493), загінуў у бітве з татарамі.
- Іван Гарнастай (?-1558)
- Анікей Гарнастай (?-1565)
- Гермаген Гарнастай (?-1553), сын Івана
- Гаўрыла (Габрыэль) Гарнастай (1515?-1588), сын Івана
- Іван Іванавіч Гарнастай (1520?-1566), сын Івана
- Геранім Гарнастай (1540?-1600), сын Гаурылы
- Самуэль Гарнастай (?-1618), сын Гераніма
- Міхаіл Гарнастай (?-1637), сын Самуэля
Радавод
Гаўрыла | Геранім | Самуэль | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Іван | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Раман Івашкавіч | Астафій Гарнастай | Гермаген | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Астафій | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Анікей | Багдана | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Літаратура
- Poczet rodów w Wielkiém Księstwie Litewskiém w XV i XVI wieku / ułożył i wyd. Adam Boniecki. — Warszawa, 1887.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.