Гарнастай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Mustela erminea Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гарнастай[1] (Mustela erminea) — млекакормячы звярок з каштоўным футрам сямейства куніцавых, атраду драпежныя. У Беларусі нешматлікі від, трапляецца ўсюды.
Знешні выгляд
Гарнастай — невялікі звярок, тыповы прадстаўнік куніцавых з доўгім целам на кароткіх нагах, доўгай шыяй і трохкутнай галавой з невялікімі круглявымі вушамі. Даўжыня цела самца — 17-38 см (самкі прыкладна ўдвая драбнейшыя), даўжыня хваста складае каля 35 % ад даўжыні цела — 6-12 см; маса цела — ад 70 да 260 г. Падобны да ласіцы, але крыху большы за яе па памерах.
Афарбоўка поўсці маскіравальная: узімку чыста белая, улетку двухколерная — верх цела буравата-рыжы, ніз жаўтлява-белы. Зімовая афарбоўка характэрная для раёнаў, дзе мінімум 40 дзён у годзе ляжыць снег. Кончык хваста чорны на працягу ўсяго года. Геаграфічная зменлівасць якасці зімовага футра, афарбоўкі летняга футра і памераў цела дазваляе вылучыць каля 26 падвідаў гарнастая.
У філатэліі
Зноскі
- ↑ Напісанне Гарнастай у адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 66. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).