Гардзей Іванавіч Леўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня (1 лютага) 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1981 (84 гады) ці 26 мая 1981[2] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-марскі флот СССР і Расійскі імператарскі флот |
Званне | адмірал |
Камандаваў | Caspian military flotilla[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Гардзей Іванавіч Леўчанка (20 студзеня (1 лютага) 1897, Дуброўка, цяпер Бараніўскі раён, Жытомірская вобласць — 26 мая 1981) — савецкі ваенна-марскі дзеяч, адмірал (1944).
Біяграфія
Са жніўня 1937 па студзень 1938 года — начальнік штаба, а са студзеня 1938 па красавік 1939 года камандаваў Балтыйскім флотам. З красавіка 1939 года намеснік наркама ВМФ СССР.
У Вялікую Айчынную вайну 1941—1945 гадоў як прадстаўнік ваенна-марскога камандавання ўдзельнічаў у абароне Адэсы, Мікалаева, Севастопаля, камандаваў войскамі Крыму (22 кастрычніка — пачатак лістапада 1941).
У лістападзе 1941 года, пасля здачы Керчы, арыштаваны, прызнаў сябе вінаватым у паражэнстве і паніцы, даў паказанні на Р. І. Куліка. 29 студзеня 1942 года асуджаны па артыкуле 193-21 п. «Б» КК РСФСР да 10 гадоў пазбаўлення волі. Аднак 31 студзеня 1942 года памілаваны і паніжаны ў званні да капітана 1-га рангу.
У 1942—1944 гадах камандаваў Ленінградскай, а затым Кранштацкай ваенна-марской базай, удзельнічаючы ў абароне Ленінграда. Забяспечваў транспарціроўку і забеспячэнне войскаў у час прарыву блакады. Кіраваў дэсантнай аперацыяй па захопе вострава Сомерс у Фінскім заліве 8 ліпеня 1942 г., якая скончылася поўнай гібеллю дэсанту і значнымі стратамі ў караблях (8 катараў).
З красавіка 1944 года — намеснік наркама ВМФ СССР.
Зноскі
- ↑ Левченко Гордей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 23 сакавіка 2020.
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1