Вёска
Гаранавічы
Гаранавічы на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Гара́навічы[2] (трансліт.: Haranavičy, руск.: Гарановичи) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 34 км на поўнач ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, 13 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы прыкладна 20 двароў і 100 жыхароў; у маёнтку — 1 двор, 5 жыхароў.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 16 двароў, 104 жыхары (1897)
- 162 жыхары (1959)
- 135 жыхароў (1970)
- 32 падвор’і, 46 жыхароў (1998)
- 19 гаспадарак, 37 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Зноскі
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.