Джэймс Гаральд Вільсан, ці Уілсан (англ.: James Harold Wilson; 11 сакавіка 1916, Хадэрсфілд, Заходні Ёркшыр — 24 мая 1995, Лондан) — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. 68-ы, 70-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Лейбарысцкай партыі.
Біяграфія
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт, з 1937 выкладаў там эканоміку. У 1940—44 ва ўрадавым апараце, з 1945 член парламента, у 1947—51 міністр гандлю. 3 1952 член выканкома, з 1963 лідар Лейбарысцкай партыі. Прэм’ер-міністр у 1964—70 і 1974—76.
Эканамічная праграма Г. Вільсана — жорсткія абмежавальныя меры для выхаду з фінансавага крызісу, дэвальвацыя фунта і інш. Пры ім Вялікабрытанія ўступіла ў ЕЭС, узмацніла сувязі з НАТА. Пасля трэцяй перамогі на выбарах 1976 нечакана пайшоў у адстаўку.
Лічыцца адным з самых выбітных брытанскіх дзяржаўных дзеячаў XX стагоддзя. Пад яго кіраўніцтвам лейбарысты выйгралі 4 разы ўсеагульныя выбары. Меў пажыццёвы (ненаспадкаемны) тытул барона Рыво, англ. Baron Wilson of Rievaulx, кавалер ордэна Падвязкі і афіцэр Ордэна Брытанскай імперыі.
Аўтар прац па эканамічных пытаннях.
Зноскі
- 1 2 James Harold Wilson // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 Lundy D. R. James Harold Wilson, Baron Wilson of Rievaulx // The Peerage
- ↑ Вильсон Гарольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Moore P. G. Obituary: James Harold Wilson 1916-95 // J. R. Stat. Soc. — Royal Statistical Society, 1996. — Vol. 159, Iss. 1. — P. 165–173. — ISSN 0964-1998; 1467-985X — doi:10.1111/J.1467-985X.1996.TB00710.X
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 28 сакавіка 2023.