Адміністрацыйны падзел Японіі
Узровень прэфектур
Прэфектуры Японіі
(都道府県 то-до:-фу-кэн)
Адзінкі меншага ўзроўню
Акругі Японіі (支庁 ситё:)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
(政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі)
Паветы (郡 гун)
Муніцыпальны ўзровень
Цэнтральныя гарады
(中核市 тю:каку сі)
Адмысловыя гарады
(特例市 токурэй сі)
Гарады (市 сі)
Адмысловыя раёны Токіа
(特別区 токубэцу ку)
Раёны гарадоў (区 ку)
Мястэчкі (町 тё: / маці)
Вёскі (村 сон / мура)
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання

Гарады — адміністрацыйныя адзінкі Японіі муніцыпальнага ўзроўню. У адрозненне ад пасёлкаў і сёлаў гарады не ўваходзяць у паветы, а падпарадкоўваюцца напроста прэфектурам. Правы гарадоў вызначаюцца «Законам Японіі аб мясцовыі самакіраванні».

Населеныя пункты могуць атрымаць статус горада, калі іх насельніцтва перавышае 50 тыс. чалавек, і страціць гэты статус, калі насельніцтва апусціцца ніжэй 50 тысяч. У найменш населеным горадзе Японіі — Утасінае — пражывае ўсяго 6 тыс. чалавек, у той час як у адным з пасёлкаў той жа прэфектуры — Атафуке — жыве амаль 40 тыс. жыхароў. Буйныя гарады могуць дасягнуць статусу адмысловых (звыш 200 тыс. чал.), цэнтральных (звыш 300 тыс. чал.) ці гарадоў, вызначаных указамі ўрада (звыш 500 тыс. чал.).

Па стане на 1 красавіка 2010 года ў Японіі знаходзіцца 786 гарадоў[1].

Зноскі

  1. データベース検索結果 (яп.). M. Higashide. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 10 ліпеня 2010.

Спасылкі

  • 全国自治体マップ検索 (яп.)(недаступная спасылка). Local Authorities Systems Development Center. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 10 ліпеня 2010.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.