Гарады́ Се́рбіі — населеныя пункты Сербіі, якія афіцыйна маюць статус горада. Паводле закона аб тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Сербіі, статус горада мае населены пункт, які з'яўляецца эканамічным, адміністрацыйным, геаграфічным і культурным цэнтрам пэўнага раёна і размешчаных у ім іншых населеных пунктаў. Усяго ў краіне налічваецца 24 гарады, усе астатнія буйныя населеныя пункты лічацца паселішчамі гарадскога тыпу (сербск.: градско насеље)[1][2].
Да зацвярджэння гэтага закона пры вызначэнні статусу горада выкарыстоўваўся адміністрацыйна-прававы крытэрый, заснаваны на даных перапісаў насельніцтва[3]. Гэты крытэрый, уведзены вядомым дэмографам Мілашам Мацурай, падзяліў населеныя пункты краіны на тры тыпы — сельскія, змяшаныя і гарадскога тыпу. Паселішча гарадскога тыпу павінна было налічваць ад 2000 жыхароў, 90% з якіх не былі заняты ў сельскай гаспадарцы[4].
Нові-Сад і Прышціна з'яўляюцца цэнтрамі аўтаномных краёў Сербіі — Ваяводзіны і Косава і Метохіі адпаведна. Аднак Прышціна кантралюецца ўладамі часткова прызнанай Рэспублікі Косава і з'яўляецца яе сталіцай. Кантроль над горадам сербскімі ўладамі быў страчаны ў чэрвені 1999 года, калі пасля вайны НАТА супраць Югаславіі яго пакінулі сілы арміі і Міністэрства ўнутраных спраў Саюзнай Рэспублікі Югаславіі, а таксама адбыўся адток сербаў, чарнагорцаў і цыган, якія масава пакідалі край.
Спіс гарадоў
Герб | Назва | Каардынаты | Акруга | Плошча[кам. 1] | Насельніцтва | Заснаванне ці першае згадванне | Мэр | Фота |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бялград сербск.: Београд |
44°49′00″ пн. ш. 20°28′00″ у. д. | Акруга Бялграда | 359,92 | 1.659.440 | III ст. да н.э., як кельцкае паселішча Сінгідунум | Драган Джылас[5] | ||
Валева сербск.: Ваљево |
44°16′00″ пн. ш. 19°53′00″ у. д. | Калубарская акруга | 905 | 90.312 | 1393 | Станка Церзіч[6] | ||
Уране сербск.: Врање |
42°33′15″ пн. ш. 21°53′50″ у. д. | Пчыньская акруга | 860 | 83.524 | VI—VII стст. | Зоран Анціч[7] | ||
Заечар сербск.: Зајечар |
43°54′15″ пн. ш. 22°17′05″ у. д. | Заечарская акруга | 97 | 59.461 | 1466 | Бошка Нічыч[8] | ||
Зрэнянін сербск.: Зрењанин |
45°22′40″ пн. ш. 20°23′10″ у. д. | Сярэдне-Банацкая акруга | 190,9 | 123.362 | 1326 | Іван Бошняк[9] | ||
Крагуевац сербск.: Крагујевац |
44°00′51″ пн. ш. 20°56′22″ у. д. | Шумадзійская акруга | 559,1 | 180.252 | 1476 | Вералюб Стэванавіч[10] | ||
Кралева сербск.: Краљево |
43°43′00″ пн. ш. 20°41′00″ у. д. | Рашская акруга | 1530 | 125.488 | Другая палова XIV стагоддзя | Драган Ёванавіч[11] | ||
Крушавац сербск.: Крушевац |
43°35′00″ пн. ш. 21°19′36″ у. д. | Расінская акруга | 854 | 128.752 | 1371 | Браціслаў Гашыч | ||
Лескавац сербск.: Лесковац |
43°00′00″ пн. ш. 21°57′00″ у. д. | Ябланіцкая акруга | 1025 | 148.206 | XII стагоддзе | Горан Цветанавіч[12] | ||
Лозніца сербск.: Лозница |
44°32′00″ пн. ш. 19°13′33″ у. д. | Мачванская акруга | 612 | 84.925 | Як рымскае паселішча Ad Drinum | Відое Петравіч[13] | ||
Ніш сербск.: Ниш |
43°19′09″ пн. ш. 21°53′46″ у. д. | Нішаўская акруга | 597 | 260.237 | Як кельцкае паселішча Навісас | Зоран Перышыч[14] | ||
Нові-Пазар сербск.: Нови Пазар |
43°08′07″ пн. ш. 20°30′26″ у. д. | Рашская акруга | 742 | 54.604 | 1461 | Меха Махмутавіч[15] | ||
Нові-Сад сербск.: Нови Сад |
45°15′52″ пн. ш. 19°49′54″ у. д. | Паўднёва-Бацкая акруга | 129,4 | 341.625 | 1694 | Мілаш Вучэвіч[16] | ||
Панчава сербск.: Панчево |
44°52′26″ пн. ш. 20°39′07″ у. д. | Паўднёва-Банацкая акруга | 148,8 | 100.140 | Рымскае паселішча Панука | Святазар Гаўрылавіч[17] | ||
Пажаравац сербск.: Пожаревац |
44°36′33″ пн. ш. 21°10′34″ у. д. | Бранічаўская акруга | ? | 75.334 | 1476 год | Міямір Міча-Іліч[18] | ||
Прышціна[кам. 2] сербск.: Приштина |
42°40′00″ пн. ш. 21°10′00″ у. д. | Косаўская акруга | 857 | 465.186 | Як рымскае паселішча Vicianum | Іса Мустафа | ||
Смедарава сербск.: Смедерево |
44°39′48″ пн. ш. 20°55′44″ у. д. | Падунайская акруга | 484 | 108.209 | 1019 год | Ясна Аўрамавіч[19] | ||
Сомбар сербск.: Сомбор |
45°46′48″ пн. ш. 19°07′12″ у. д. | Заходне-Бацкая акруга | 1178 | 47.623 | XIV стагоддзе | Неманя Дэліч[20] | ||
Срэмска-Мітравіца сербск.: Сремска Митровица |
44°59′00″ пн. ш. 19°37′00″ у. д. | Срэмская акруга | 48,4 | 39.084 | Як ілірыйскі Сірмій у IV ст. да н.э. | Браніслаў Недзімовіч[21] | ||
Субаціца сербск.: Суботица |
46°05′54″ пн. ш. 19°40′12″ у. д. | Паўночна-Бацкая акруга | 290 | 141.554 | 7 мая 1391 | Мадэст Дуліч[22] | ||
Ужыцы сербск.: Ужице |
43°51′00″ пн. ш. 19°51′00″ у. д. | Злаціборская акруга | 667 | 78.040 | Як рымскі горад Капедунум | Саша Мілошавіч[23] | ||
Чачак сербск.: Чачак |
43°53′29″ пн. ш. 20°20′59″ у. д. | Моравіцкая акруга | 636 | 72.148 | 18 снежня 1408 | Воіслаў Іліч[24] | ||
Шабац сербск.: Шабац |
44°45′21″ пн. ш. 19°41′38″ у. д. | Мачванская акруга | 795 | 55.163 | 1470 | Мілаш Мілошавіч | ||
Ягодзіна сербск.: Јагодина |
43°58′30″ пн. ш. 21°15′23″ у. д. | Помараўская акруга | 470 | 35.589 | 1399 | Ратка Стэванавіч |
Агульная карта
Легенда карты:
- Сталіца Сербіі
- Горад
Гл. таксама
- Адміністрацыйны падзел Сербіі
- Населеныя пункты Сербіі
Каментарыі
- ↑ Указана плошча ў квадратных кіламетрах усяго муніцыпалітэта
- ↑ Кантралюецца ўладамі часткова прызнанай Рэспублікі Косава, з'яўляецца яе сталіцай
Зноскі
- ↑ Gradovi i opštine (серб.). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 2 сакавіка 2013.
- ↑ Закон о територијалној организацији Републике Србије (серб.) (PDF)(недаступная спасылка). Службени гласник 129-07 (29 децембар 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 28 сакавіка 2013.
- ↑ Благоје ЦОНИЋ Проблеми у обележавању територије и назива насељених места и утицај на безбедност саобраћаја – студија примера за општину уб(серб.) // VI стручни семинар "УЛОГА ЛОКАЛНЕ ЗАЈЕДНИЦЕ У БЕЗБЕДНОСТИ САОБРАЋАЈА". — Дивчибаре: 2011. — С. 99-105.(недаступная спасылка)
- ↑ Gigić Zoran. Savremeni razvoj lokalne samouprave u Srbiji. — Pancevo, 2009.
- ↑ Сайт Бялграда (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Валева (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Уране (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2022. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Заечара (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Зрэняніна (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Крагуеваца (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2009. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Кралева (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Лескаваца (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Лозніцы (серб.). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Ніша (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2014. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Нові-Пазара (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2011. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Нові-Сада (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Панчава (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Пажараваца (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Смедарава (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2012. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Сомбара (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Срэмска-Мітравіцы (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Субаціцы (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Ужыцаў (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Сайт Чачака (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
Спасылкі
- Гарады Сербіі (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 2 сакавіка 2013.
- Агульная інфармацыя пра гарады (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012. Праверана 2 сакавіка 2013.
- Градови Србије (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2013. Праверана 2 сакавіка 2013.
- Гарады і абшчыны (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2013. Праверана 2 сакавіка 2013.