| ||||||||||||||
Гарадыз[2] (азерб.: Horadiz) — горад у Фізулінскім раёне Азербайджана, размешчаны на левым беразе ракі Аракс. Да 2007 года быў пасёлкам гарадскога тыпу.
Падчас Карабахскай вайны пасёлак стаў арэнай жорсткіх баёў. 24 кастрычніка 1993 года горад Гарадыз быў узяты армянскімі войскамі, што было пазначана ў рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН № 884 ад 12 лiстапада 1993 гады як акупацыя.
5 студзеня 1994 года, у выніку контрнаступлення, азербайджанская армія аднавіла кантроль над пасёлкам. 23 кастрычніка 2007 года прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў пацвердзіў закон № 468 Мілі Меджліса, згодна з якім пасёлку гарадскога тыпу Гарадыз быў прысвоены статус горада.
Канцавая чыгуначная станцыя на лініі ад Баку.
Зноскі
- ↑ https://www.stat.gov.az/menu/6/statistical_yearbooks/source/demoqraphy_2019.zip
- ↑ карта Азербайджана — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.