Гарадскі стадыён | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Беларусь, Маладзечна, вуліца Машэрава, 6 |
Пабудаваны | 1946 |
Рэканструяваны | 2005 |
Хатняя каманда |
«Маладзечна», «Энергетык-БДУ» |
Умяшчальнасць | 4 560[1] |
Памеры поля | 105×68 м |
Пакрыццё | натуральнае |
|
Гарадскі стадыён — шматфункцыянальны стадыён у Маладзечне, Беларусь. У сезоне 2020 года з’яўляецца хатняй арэнай для футбольных клубаў «Маладзечна» і «Энергетык-БДУ», якія выступаюць у чэмпіянаце Беларусі па футболе. Умяшчальнасць стадыёна складае 4 560 месцаў.
Гісторыя
Гарадскі стадыён быў пабудаваны ў Маладзечне ў 1946 годзе. З 1992 стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Сучасны выгляд спартыўная арэна набыла ў ходзе рэканструкцыі, праведзенай на працягу 2005 года. На трыбунах былі ўсталяваныя індывідуальныя пластыкавыя сядзенні, ажыццёўлена мадэрнізацыя адміністрацыйнага будынка. У 2008 было абноўлена пакрыццё бегавых дарожак. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.