Вёска
Гарадная
Гарадная на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Гарадна́я[1] (трансліт.: Haradnaja, руск.: Городная) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на возеры Гародна. Адміністрацыйны цэнтр Гараднянскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 28 км на захад ад Століна, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.
За 3 км на поўнач—паўночны захад ад вёскі вядома Гараднянскае радовішча пяскоў, 3,5 км на захад — радовішча глін, паклады неагенавага ўзросту. Гліны распрацоўваюцца Гарынскім камбінатам будаўнічых матэрыялаў.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадную датуецца 1448 годам. Ад часоў заснавання мясцовасць набыла вядомасць цэнтру традыцыйнай ганчарнай вытворчасці. У 1527 годзе крымскія татары спалілі паселішча, частку жыхароў узялі ў няволю.
![](../I/Haradnaja._%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_(1792).jpg.webp)
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Гарадная ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1579 або 1670 годзе мястэчка атрымала магдэбургскае права. З гэтага часу яно карысталася ўласным гербам «у срэбным полі лось з залатымі рагамі», пацверджаным 17 сакавіка 1792 года[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадная апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1803 годзе рашэннем Пінскага суда жыхары мястэчка былі пераведзены ў разрад дзяржаўных сялян[3]. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 236 будынкаў, на 1909 год — 1830 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Лунінецкім павеце, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 і 1925 гадах сюды перасялілася каля 200 радзінаў з Галіччыны. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мела назву «Калонія») і адрадзілі грэка-каталіцкую парафію. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай царквы, першае набажэнства ў якім адбылося 5 студзеня 1928 года[4].
У 1939 годзе Гарадная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Перад вайной у вёсцы жыло 1820 чалавек у 405 дварах[5].
У 1942 годзе гітлераўцамі было спалена 58 дамоў, забіта 232 чалавекі[5].
Станам на 1970 год тут было 470 двароў, на 1993 год — 522 двары.
- Мястэчка на старых здымках
- Праваслаўная і грэка-каталіцкая цэрквы
- Грэка-каталіцкая царква
- Званіца
- Вятрак
Насельніцтва
Інфраструктура
![](../I/%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F._%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D1%96%D0%B4%D1%8B_(01).jpg.webp)
У Гарадной працуюць сярэдняя школа, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
![](../I/%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F._%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0.jpg.webp)
- За 2 км на паўночны ўсход ад Гарадной размяшчаюцца гарадзішча і паселішча.
- Свята-Троіцкая царква (XVIII ст.; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні БЭМП).
- Свята-Мікалаеўская царква
Мерапрыемствы
З 2008 года ў Гарадной арганізуюць міжнародныя пленэры ганчароў. Кожныя два гады ў вёсцы збіраюцца майстры з розных краін свету.
Страчаная спадчына
- Царква
- Капліца грэка-каталіцкая
Вядомыя асобы
- Адам Дзмітрыевіч Кавалька (нар. 1958) — беларускі палітык.
- Валерый Іванавіч Вячорка (нар. 1973) — урач
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Геральдыка беларускіх местаў 1998.
- ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна / [Уклад. Ю. С. Юркевіч]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 635 с. — С. 74. — ISBN 985-6302-49-8.
- ↑ Анастасія Ільіна. Служэнне а. Івана Тыляўскага // «Гістарычная брама» № 1 (22), 2004.
- 1 2 Городная (руск.)
- ↑ SgKP 1880.
- ↑ ЭГБ 1994, с. 477.
- ↑ ЭГБ 1994, с. 476.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 8 лютага 2024.
Літаратура
- Гарадная // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 476—477. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Цітоў А. Гарадная // Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Horodna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 138.
Спасылкі
- Гарадная на сайце Radzima.org
- Городная на сайце Глобус Беларусі (руск.)