Гарадзенец прызямліўся ў Менску | |
---|---|
музычны альбом Віктар Шалкевіч | |
Дата выпуску | 2006 |
Жанр | рок-музыка і аўтарская песня |
Працягласць | 66 хв. |
|
|
«Гарадзе́нец прызямлі́ўся ў Ме́нску» ― канцэртны альбом барда Віктара Шалкевіча, які быў выпушчаны ў 2006 годзе.
Гісторыя стварэння
Альбом быў запісаны на канцэрце ў мінскім Доме літаратара, які адбыўся 13 лютага 2006 года.[1]
Спіс песень
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Беражыце беларускае» (+ анэкдот) | 1:52 |
2. | «Баляда пра Геніка з Друсгенікаў» | 3:03 |
3. | «Кухарчыны дзеці» | 4:05 |
4. | «Хамская ўлада» | 4:58 |
5. | «Дзякуй, вялікае дзякуй» | 4:53 |
6. | «Смутны беларускі блюз» | 4:45 |
7. | «Горад» | 5:57 |
8. | «„Arche“ і цагліна з Ружанскага замку» | 2:53 |
9. | «Баляда пра Васю» (+ анэкдот) | 6:25 |
10. | «Патрыятычнае танґа „Цнота“» | 5:09 |
11. | «Кіно „Lvóv“» | 6:09 |
12. | «Tango „Manifest“» | 3:21 |
13. | «Кароткая Гісторыя Беларусі» | 3:36 |
14. | «Цынічнае танґа „Кастрацыя“» (+ показкі) | 2:33 |
15. | «Pijmy do dna» | 2:25 |
16. | «За сто крокаў ад Вострае Брамы» | 3:56 |
Удзельнікі запісу
- Віктар Шалкевіч — гітара, спеў
- Анатоль Кандыба — фартэпіяна
Крытыка
Музычны крытык Вітаўт Мартыненка адзначыў:
Адзін з шматлікіх аншляґавых канцэртаў, праводзімых лэйблам «БМАgroup» у беларускай сталіцы, быў дыхтоўна зафіксаваны на лічбавых носьбітах і выходзіць у сьвет асобнай кружэлкай, назву якой падказаў знакаміты вобраз неўміручага Караткевіча пра нашага беларускага Хрыста, які прызямліўся ў Гародні. |
Зноскі
- ↑ Гарадзенец прызямліўся ў Менску (2005) . Мова нанова (6 красавіка 2015). Праверана 8 лютага 2022.
Спасылкі
- «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» на сайце Rate Your Music
- «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» на сайце Qobuz
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.