Ганна з Друцкіх-Любецкіх | |
---|---|
![]() Друцк | |
Нараджэнне | каля 1510 |
Смерць | 1571 |
Род | Друцкія-Любецкія |
Бацька | Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі |
Маці | Багдана Багданаўна Сапега[d] |
Муж | М. Дуброўскі[d], А. Няпрэцкі[d], Мікалай Юр’евіч Осцік[d] і Павел Юр’евіч Друцкі-Сакалінскі |
Дзеці | Ганна Осцікаўна[d] |
Ганна Раманаўна Друцкая-Любецкая (каля 1510 — 1571) — княгіня, землеўласніца ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
Паходзіла з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Дачка Рамана.
Па маці атрымала ў спадчыну Алексінічы і частку Чарэі, у 1555 выкупіла Койтаў у свайго пляменніка Януша Багданавіча. Усе гэтыя маёнткі пазней адышлі да яе дачкі Ганны Осцікаўны, жонкі князя Л. А. Сангушкі-Кашырскага.
Сям’я
Была жонкай М. Дуброўскага (памёр у 1537), А. Няпрэцкага (памёр каля 1545), М. Ю. Осціка (памёр у 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручэнні мужа) і Паўла Друцкага-Сакалінскага.
Зноскі
Літаратура
- Насевіч В. Друцкія-Любецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 602. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.