Ганна Фёдараўна Заслаўская
Нараджэнне не пазней за 1533
Смерць не раней за 1571 і не пазней за 1572
Род Заслаўскія
Бацька Фёдар Іванавіч Заслаўскі[d]
Маці Соф’я Андрэеўна Сангушка[d]
Муж каля Ян Юр’евіч Глябовіч[1] і Геранім Сяняўскі[d][1]
Дзеці Ян Янавіч Глябовіч, Дарота з Глябовічаў[d] і Гальшка з Глябовічаў[d]
Дзейнасць арыстакратка

Ганна Заслаўская (? 1571/1572) вялікалітоўская арыстакратка.

Біяграфія

З княжацкага роду Заслаўскіх, галіны Гедымінавічаў. Адзінае дзіцё князя Фёдара Заслаўскага, старосты браслаўскага і аршанскага, і Соф’і з Сангушак. У 1537 (паводле іншых звестак, у 1544—1546) выйшла замуж віленскага ваяводу Яна Глябовіча, якому ў пасаг прынесла частку отчыннага Заслаўскага княства з горадам Заслаўем. У шлюбе нарадзіла 4 дзяцей.

У 1549 годзе пасля смерці мужа пераехала ў Заслаўе, дзе займалася адукацыяй і выхаваннем дзяцей. У 1555 годзе апякунства над сынам перайшло да вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. У 1560 годзе яна атрымала сінекуру для свайго сына Яна пры двары Фердынанда I, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1565 годзе выйшла замуж за рускага ваяводу Гераніма Сяняўскага. Памерла ў 1571 ці 1572 годзе.

Сям’я

У першым шлюбе з Янам Юр’евічам Глябовічам, ваяводам віленскім, мела сына і трох дачок.

  • Ян (каля 1544—1590), ваявода троцкі
  • Ганна Альжбета (?— пасля 1590), жонка 1) старосты аршанскага Андрэя Адзінцэвіча; 2) староста слонімскі Міхаіл Геранім Валовіч; 3) Станіслаў Нарбут, ваявода мсціслаўскі
  • Барбара, жонка Зыгмунта Вольскага, кашталяна чэрскага
  • Дарота, жонка Мікалая Рэя, сына польскага пісьменніка Мікалая Рэя.

У другім шлюбе з Геранімам Сяняўскім, ваяводам рускім, дзяцей не было.

Зноскі

  1. 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 237. — ISBN 978-83-65880-49-9

Літаратура

  • Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.