Ганна Фларыянаўна Катовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 2003 (87 гадоў) |
Дзеці | Юрый Барысавіч Мартаў |
Род дзейнасці | хірург, урач, выкладчыца ўніверсітэта, дэкан |
Навуковая сфера | таракальная хірургія[d] і абдамінальная хірургія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
|
Ганна Фларыянаўна Катовіч (5 верасня 1915 — 31 сакавіка 2003) — беларуская ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1958), дацэнт (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1941 годзе. Працавала ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы (1944—1946, ардынатар хірургічнага аддзялення, у 1950—1953 — па сумяшчальніцтве, галоўны ўрач), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1946, лячэбны факультэт, кафедра шпітальнай хірургіі, дацэнт, у 1965—1970 — кіраўнік курса траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі, 1967—1969 — дэкан факультэта).
Памерла 31 сакавіка 2003 года.
Сям’я
- сын Юрый Барысавіч Мартаў — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук. Яго жонка — Таццяна Уладзіміраўна Емяльянава — урач-інфекцыяніст
- унук Уладзімір Юр’евіч Мартаў — урач
- унучка Ірына Юр’еўна Падалінская — урач-фізіятэрапеўт. Яе муж Сяргей Рыгоравіч Падалінскі — урач, кандыдат медыцынскіх навук
- праўнук Юрый Сяргеевіч Падалінскі — урач
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: хірургія канечнасцей, таракальная хірургія, абдамінальная хірургія.
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.