Ганна Соўсь
Род дзейнасці журналістка
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Ганна Соўсь (нар. 23 мая ?, г. Мінск) — беларуская журналістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў 1997—2000 гадах у незалежнай газеце «Народная воля», з 2000 — на Радыё Свабода[1].

Дзейнасць

Удзельніца, укладальніца, рэдактарка кніг «Бібліятэкі Свабоды» «Дарога праз Курапаты», «Адзін дзень палітвязня», «Адзін дзень палітвязня. 2009—2011», «Жыццё пасля раку». Аўтарка тэлевізійнага праекта «Расея і я» — серыі інтэрв’ю з 12 экс-прэзідэнтамі постсавецкіх краін. Вядучая штотыднёвай перадачы «Толькі жанчыны», рэдактарка​ аднайменнай суполкі ў Фэйсбуку[1].

Узнагароды

Ляўрэатка прэміі Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за цыкл рэпартажаў з урочышча Курапаты ў часе будаўніцтва там кальцавой дарогі (2002). Пераможца конкурсу прадстаўніцтва ААН у Беларусі за публікацыі супраць гвалту над жанчынамі (1999). У 2019 годзе была прызнаная беларускай праваабарончай супольнасцю Журналісткай года[1].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.