Ганна Саксонская
Anna von Sachsen
Ганна Саксонская з мужам Альбрэхтам Ахілам
Ганна Саксонская з мужам Альбрэхтам Ахілам
прынцэса Саксонская
курфюрсціна Брандэнбургская

Нараджэнне 7 сакавіка 1437[1]
Смерць 31 кастрычніка 1512[1] (75 гадоў)
Месца пахавання
Род Ветыны[d]
Бацька Фрыдрых II Лагодны[d]
Маці Маргарыта Аўстрыйская
Муж Альбрэхт III Ахіл[d][2]
Дзеці Фрыдрых I, Amalie of Brandenburg[d], Барбара Брандэнбургская, Сібіла Брандэнбургская[d], Sigismund, Margrave of Bayreuth[d], Elisabeth of Brandenburg[d], Dorothea von Brandenburg[d], Anastasia von Brandenburg[d], Albrecht von Hohenzollern[d][3], Albrecht von Hohenzollern[d][3], Georg von Hohenzollern[d][3], Anne von Hohenzollern[d][3] і Magdalene von Hohenzollern[d][3]
Дзейнасць кансорт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Саксонская (ням.: Anna von Sachsen; 7 сакавіка 1437, Майсен — 31 кастрычніка 1512, Нойштат-ан-дэр-Айш) — прынцэса Саксонская, у замужжы курфюрсціна Брандэнбургская.

Біяграфія

Ганна — дачка курфюрста Фрыдрыха II і яго жонкі Маргарыты, дачкі герцага Аўстрыйскага Эрнста Жалезнага.

12 лістапада 1458 года ў Ансбаху Ганна выйшла замуж за будучага курфюрста Брандэнбурга Альбрэхта Ахіла. У мэтах далейшага ўмацавання сувязяў паміж Ветынамі і Гогенцолернамі ў шлюбным дагаворы прадугледжвалася жаніцьба брата Ганны Альбрэхта з дачкой Альбрэхта Ахіла ад першага шлюбу Урсулай, але пазней і Альбрэхт, і Урсула пабраліся шлюбам з дзецьмі караля Багеміі Іржы з Подзебрадаў.

Ганна стала мачахай чатыром дзецям Альбрэхта Ахіла ад першага шлюбу з Маргарытай Бадэнскай. У 1470 годзе Альбрэхт Ахіл, які кіраваў у франконскіх уладаннях Гогенцолернаў, узышоў на брандэнбургскі прастол. У 1473 годзе Ганна пагадзілася з дынастычным законам, якія прадугледжваў непадзельнасць Брандэнбургскай маркі, але дазваляў падзяліць франконскія ўладанні паміж некалькімі сынамі. Гэта азначала, што курфюрстам Брандэнбурга стаў Іаган Цыцэрон, старэйшы сын Альбрэхта ад першага шлюбу, а два сыны Ганны атрымалі ў спадчыну франконскія ўладанні.

Пасля смерці Альбрэхта Ахіла Ана пражывала ў Нойштаце-на-Айшы, дзе трымала пышны двор. Ганна пахавана ў Хайльсбранскім манастыры.

Нашчадкі

  • Фрыдрых II (1460—1536), маркграф Брандэнбург-Ансбахскі і Брандэнбург-Байрэйцкі, жанаты з прынцэсай Сафіяй Польскай (1464—1512)
  • Амалія (1461—1481), замужам за пфальцграфам Каспарам Цвайбрукенскім (1458—1527)
  • Ганна (1462)
  • Барбара (1464—1515), замужам за герцагам Генрыхам XI Глагоўскім і Кросенскім (каля 1430—1476), затым за каралём Багеміі Уласла II (1456—1516)
  • Альбрэхт (1466)
  • Сібіла (1467—1524), замужам за герцагам Юліх-Бергскім Вільгельмам (1455—1511)
  • Зігмунд (1468—1495), маркграф Брандэнбург-Кульмбахскі
  • Альбрэхт (1470)
  • Даратэя (1471—1520), абатыса Бамбергскага манастыра
  • Георг (1472—1476)
  • Лізавета (1474—1507), замужам за графам Германам VIII Генеберг-Ашахскім (1470—1535)
  • Магдалена (1476—1480)
  • Анастасія (1478—1534), замужам за графам Вільгельмам VII Генеберг-Шлейзінгенскім (1478—1559)

Зноскі

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.