Ганна Міхайлаўна Мезенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1991) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ганна Міхайлаўна Мезенка (нар. 6 сакавіка 1948, в. Альбянка, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993). Дэлегат I З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь (2007).
Біяграфія
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Руская мова», 1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Руская мова», 1991).
Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1974, філалагічны факультэт, кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, з 1991 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: русістыка; беларусістыка; анамастыка; лексікалогія; словаўтварэнне.
Узнагароды
Званне «Выдатнік адукацыі Беларускай ССР» (1983), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам (1986), прэмія НАН Беларусі (1999), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003), медаль Францыска Скарыны (2010).
Бібліяграфія
- Урбанонимия Белоруссии : диссертация … доктора филологических наук : 10.02.01 ; 10.02.02 : защищена 18.06.1991 : утверждена 15.11.1991 / Мезенко Анна Михайловна. — Минск, 1991.