Ганна Мікалаеўна Кісліцына | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхась Тычына |
Маці | Ала Канстанцінаўна Кабаковіч |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, крытык, публіцыстка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Сайт | annahonda.livejournal.com |
Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 8 верасня 1967, Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі літаратурны крытык, літаратуразнаўца, публіцыст. Доктар філалагічных навук (2016).
Біяграфія
Яе бацькі — доктар філалагічных навук Міхась Тычына і літаратурны крытык Ала Кабаковіч[1].
Скончыла Беларускі філіял філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру Інстытута літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля вучобы выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры. Вядзе калонку ў газеце «Звязда»[2] і калонку на сайце «Новая Еўропа»[3]. З 2018 года вядзе рубрыку на TUT.BY з літаратурнымі і крытычнымі артыкуламі[4].
Узнагароды
- 2004 — лаўрэат літаратурнай прэміі «Залатая літара» за зборнік «12+1» (сумесна з А. Івашчанкам, А.Хадановічам).
- 2007 — лаўрэат прэміі Зоры Кіпель (2007) за даследаванні ў галіне беларусазнаўства.
Бібліяграфія
- «Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці» (1997);
- «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000);
- «blonde attack» (2006);
- «Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы» (2006);
- «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010).
- Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў. — Мн.: Права і эканоміка, 2015.
Зноскі
- ↑ Кислицына, Анна Николаевна (доктор филологических наук ; род. 1967) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 12 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Ганна Кісліцына . Звязда. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Ганна Кісліцына(недаступная спасылка). Новая Эўропа. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2019. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Авторские новости: Анна Кислицына (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2019. Праверана 12 жніўня 2019.
Літаратура
- Аляшкевіч М. Ганна Кісліцына ў плыні сучаснай беларускай літаратуры… // «Маладосць» № 3(640), 2007. — С. 98-102.
Спасылкі
- Афіцыйны блог — Ганна Мікалаеўна Кісліцына у Жывым Журнале
- Зоры не спяць: Ганна Кісліцына і літаратурная крытыка // Белсат