Ганна Мікалаеўна Гапко | |
---|---|
укр.: Ганна Миколаївна Гопко | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1982 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат навук па сацыяльных камунікацыях[d] |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, журналістка, абаронца навакольнага асяроддзя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Мікалаеўна Гапко (укр.: Ганна Миколаївна Гопко́; нар. 4 сакавіка 1982, Ганачыўка, Пэрэмышлянскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — украінская журналістка і грамадзянская актывістка. Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання (2014—2019).
Біяграфія
Нарадзілася 4 сакавіка 1982 года ў в. Ганачыўка Пэрэмышлянскага раёна Львоўскай вобласці УССР. Бацька — Мікалай Яўгенавіч Гапко, маці — Надзея Сцяпанаўна Гапко (у дзявоцтве Мурамцава).
Скончыла школу № 2 у Підвалачыску з залатым медалём. У 2004 годзе скончыла факультэт журналістыкі Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко па спецыяльнасці «Міжнародная журналістыка», магістр. У студэнцкія гады з’яўлялася львоўскім уласным каэспандэнтам тэлеканалаў «Інтэр» і «Першы».
У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Экалагічная журналістыка: светапоглядны аспект (на прыкладзе ўкраінскіх і замежных выданняў 1992—2008 гадоў)», кандыдат навук па сацыяльных камунікацыях.
Выпускнік Украінскай школы палітычных даследаванняў.
Шматгадовы каардынатар праграм ва Украіне міжнароднай арганізацыі «За будучыню без курэння».
Улетку 2014 года, пасля перамогі Еўрамайдана, разам з іншымі актывістамі Грамадзянскага сектара Еўрамайдану стала сузаснавальніцай і каардынатарам грамадскай ініцыятывы «Рэанімацыйны пакет рэформаў».
На пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны ў 2014 годзе была абраная дэпутатам VIII склікання, узначаліўшы выбарчы спіс партыі «Самадапамога». Па яе ўласным сведчанні, ёй паступалі прапановы ўвайсці ў першую дзясятку выбарчых спісаў ад Блока Парашэнкі, «Бацькаўшчыны», партый Алега Ляшко і Анатоля Грыцэнкі. У парламенце ўзначальвала камітэт па замежных справах.
Ва ўрадзе, які фармаваўся пасля выбараў, Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюкпаноўваў яе кандыдатуру на пасаду Міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў, аднак Гапко адмовілася, вырашыўшы застацца ў парламенце.
Улетку 2015 года насуперак рашэнню фракцыі падтрымала змены ў Канстытуцыю Украіны датычна дэцэнтралізацыі, прапанаваныя Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, у сувязі з чым 31 жніўня 2015 года была выключана з фракцыі «Самадапамогі» ў Вярхоўнай Радзе. Сама Гапко ацаніла падобныя дзеянні як «скатванне да папулізму і бальшавіцкага аўтарытарызму». Кіраўнік фракцыі Алег Беразюк таксама заявіў аб плане пазбавіць Гапко пасады кіраўніка камітэта, але для гэтага была патрэбна падтрымка большасці дэпутатаў. Сама Гапко планавала застацца пазафракцыйным дэпутатам.
Па ўласным сведчанні Гапко: «я заўсёды зарабляла больш за 20 тысяч грыўняў у месяц — гэта была зарплата з улікам выплаты ўсіх падаткаў». Згодна з дэкларацыяй Ганны Гапко, ва ўласнасці яе сям’і знаходзіцца 8 кватэр.
1 лістапада 2018 года была ўключана ў спіс украінскіх фізічных асоб, супраць якіх расійскім урадам уведзены санкцыі[1].
Сям’я
Замужам: муж Аляксандр Жук (нар. 1978) — эканаміст у «Каргіл». Мае дачок Сафію (нар. 2011) і Мію (нар. 2022).
Узнагароды
- Уключана ў штогадовы спіс 100 сусветных мысляроў часопіса «Foreign Policy» (2014),
- узнагарода Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута па міжнародных пытаннях (2014).
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Мікалаеўна Гапко