Ганна Карэніна
руск.: Анна Каренина
Выданне
Жанр realist novel[d]
Аўтар Леў Мікалаевіч Талстой
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1873
Дата першай публікацыі 1877
Папярэдні Вайна і мір
Наступны Уваскрасенне[d]
Персанажы Stepan Arkadyevich Oblonsky[d], Anna Karenina[d], Alexei Vronsky[d], Alexei Karenin[d], Sergei Alexeyich Karenin[d], Ekaterina Shcherbatskaya[d], Konstantin Dmitrievich Levin[d] і Darya Oblonskaya[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ганна Карэніна» — раман Льва Мікалаевіча Талстога пра трагічнае каханне.

Першая частка рамана была надрукаваная ў 1875 годзе ў часопісе «Рускі веснік», апошняя — 5 (17) красавіка 1877 года. У 1878 годзе раман быў выдадзены цалкам. Сам аўтар называў гэты твор «раманам з сучаснага жыцця». У ім няма месца бясконца шчасліваму захапленню асалодай быцця. У амаль аўтабіяграфічным рамане Левіна і Кіці яшчэ прысутнічаюць радасныя перажыванні, але ўжо столькі горычы ў малюнку сямейнага жыцця Долі, ў няшчасным завяршэнні кахання Ганны Карэнінай і Уронскага; столькі трывогі ў душэўным жыцці Левіна, што гэты раман з’яўляецца па сутнасці пераходам да трэцяга перыяду літаратурнай дзейнасці Талстога, драматычнаму[1]. У гэтым творы шмат абвостранай чуласці, унутранай насцярожанасці і трывогі. Характары галоўных герояў больш складаныя і вытанчаныя. Аўтар імкнуўся паказаць тонкія нюансы любові, расчаравання, рэўнасці, адчаю, духоўнага прасвятлення.

Зноскі

  1. Венгеров С. А. Лев Николаевич Толстой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона — СПб: АО «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1901. — Т. 33. — С. 448—457. — 478 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.