Ганна Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Ana de Austria | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Медычы | ||||||
Пераемнік | Марыя Тэрэзія Аўстрыйская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 верасня 1601[1][2][…] ці 1601 |
||||||
Смерць |
20 студзеня 1666[1][2][…] ці 1666 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Ana María Mauricia de Austria y Austria-Estiria | ||||||
Бацька | Філіп III Іспанскі[3] | ||||||
Маці | Маргарыта Аўстрыйская[3] | ||||||
Муж | Людовік XIII[1][3][…] | ||||||
Дзеці | Людовік XIV[3] і Філіп I Арлеанскі[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | валадарная каралева | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Аўстрыйская (фр.: Anne d'Autriche, ісп.: Ana de Austria (de Habsburgo); 22 верасня 1601 — 20 студзеня 1666) — каралева Францыі, жонка (з 18 кастрычніка 1615) караля Францыі Людовіка XIII. Эпітэт «Аўстрыйская» азначае толькі прыналежнасць да дынастыі Габсбургаў, аўстрыйскай па паходжанні.
Біяграфія
Дачка іспанскага караля Філіпа III, спрабавала праводзіць праіспанскую палітыку. Падтрымлівала змовы супраць Рышэльё. Шлюб Людовіка і Ганны 23 года быў бяздзетным, і толькі ў 1638 і 1640 гадах, пасля некалькіх няўдалых цяжарнасцей у Ганны, нарадзіліся іх два сына, будучыя Людовік XIV і Філіп I Арлеанскі.
У 1643—1651 была рэгентам пры малалетнім Людовіку XIV, фактычна ж дзяржавай кіраваў Дж. Мазарыні, прызначаны ёю першым міністрам. У 1661 годзе, пасля смерці Мазарыні, калі Людовік XIV стаў кіраваць самастойна, Ганна сышла ў кляштар Валь-дэ-Грас.
Сканала 20 студзеня 1666 года ад рака грудзей.
Ганна Аўстрыйская ў літаратуры
Адносіны Ганны Аўстрыйскай і Людовіка XIII сталі адной з сюжэтных ліній знакамітага рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Тры мушкецёра». У яго працягах «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, або Дзесяць гадоў пасля» Ганна Аўстрыйская таксама адна з дзеючых асоб. У апавяданні англійскай пісьменніцы Эвелін Энтані «Каханне кардынала» таксама згадваецца Ганна Аўстрыйская. Пра Ганну таксама ідзе гаворка ў гістарычных раманах Георга Борна «Ганна Аўстрыйская, або Тры мушкецёра каралевы», Шарля Даляра «Першае каханне Ганны Аўстрыйскай» і Жульеты Бенцоні «Спальня Каралевы» з серыі «Дзяржаўныя таямніцы».
Зноскі
- 1 2 3 Анна Австрийская // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 802.
- 1 2 Queen Anne of Austria // Collective Biographies of Women Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 Kindred Britain
Літаратура
- Thea Leitner. Habsburgs verkaufte Töchter. 8. Auflage. Piper, München 1999, ISBN 3-492-21827-X.
- Anka Muhlstein. Königinnen auf Zeit. 1. Auflage. Insel, Frankfurt am Main 2005, ISBN 3-458-34832-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Аўстрыйская
- Анна Австрийская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.