Гандлёвы цэнтр «Гіпа» ў Мінску

Гандлёвы цэнтр (ням.: Einkaufszentrum, галерэя, пасаж, гандлёва-забаўляльны комплекс, мол) — група прадпрыемстваў гандлю, якія кіруюцца як адзінае цэлае і знаходзяцца ў адным будынку або комплексе будынкаў, злучаных крытым пераходам. Па вызначэнні Міжнароднага савета гандлёвых цэнтраў, гандлёвым цэнтрам можна лічыць групу архітэктурна аб'яднаных рознічных прадпрыемстваў, якія кіруюцца адзінай кампаніяй, забяспечаных паркоўкай і размешчаных на спецыяльна спланаваным участку.

Першыя гандлёвыя цэнтры такога тыпу сталі з'яўляцца ў XIX стагоддзі. У іх лік уваходзяць «Пасаж» у Санкт-Пецярбургу (1848), «ГУМ» (1893) і «Пятроўскі пасаж» (1906) у Маскве.

Найбуйнейшым гандлёвым цэнтрам у свеце па агульнай плошчы з'яўляецца Дубаі Молі. У дачыненні да памеру гандлёвай плошчы з'яўляецца шостым па велічыні ў свеце. Дубаі Молі знаходзіцца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах у Дубаі.

Сучасны гандлёвы цэнтр можа ўяўляць сабой вялікі гандлёва-забаўляльны комплекс - шматпавярховы будынак у стылі хай-тэк, у якім акрамя крам могуць знаходзіцца таксама кафэ, бары, казіно, кінатэатр. Як правіла, комплекс абсталяваны эскалатарамі, забяспечаны паркоўкай для асабістага транспарту пакупнікоў і размешчаны каля станцый метро і прыпынкаў грамадскага транспарту.

Такі гандлёва-забаўляльны комплекс можа ўяўляць сабой узор засяродку сучаснай масавай культуры. У Беларусі многія гандлёвыя комплексы з'явіліся ў канцы 1990-х - пачатку 2000-х гг.

Галерэя

Гл. таксама

Літаратура

  • Нагаеў Р. Т. «Энцыклапедычны слоўнік „Нерухомасць“» // — Казань: Выд. ГУП «Идеал-Пресс», 2001. — 896 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.