
Гандлёвы блок — зона свабоднага гандлю некалькіх краін, якія прытрымліваюцца аднаго ці некалькіх пагадненняў па падатках, тарыфах і гандлю. Звычайна гандлёвыя блокі маюць свае адміністрацыйныя органы і органы рэгулявання. Некаторыя гандлёвыя блокі маюць таксама палітычныя мэты. Існуе некалькі відаў гандлёвых блокаў, сярод якіх вылучаюць:
- Зона свабоднага гандлю,
- Мытны саюз,
- Агульны рынак,
- Эканамічны саюз,
- Эканамічны і валютны саюз.
Гандлёвы блок ствараецца шляхам прыняцця гандлёвага пагаднення (ці пагадненняў), якія вызначаюць розныя пытанні эканамічнай інтэграцыі.
Найбольш актыўныя рэгіянальныя блокі
Шэраг краін уваходзяць у два ці больш розных гандлёвых блокаў. Для таго, каб пазбегнуць дублявання пры класіфікацыі гандлёвых блокаў, гэтыя краіны адносяць толькі да аднаго з найбольш актыўных гандлёвых блокаў. «Актыўнасць» блокаў вызначаецца па наступных трох крытэрыях:
- Наяўнасць значных практычных дасягненняў
- Наяўнасць нядаўняй (ці рэгулярнай) дзейнасці (сустрэчы, новыя пагадненні, правядзенне ўнутраных працэдур)
- Наяўнасць амбіцыйных планаў на будучую эканамічную інтэграцыю і дакладны кароткі тэрмін яе ажыццяўлення.
Некаторыя колеры на карце выкарыстоўваюцца некалькі разоў для розных блокаў. Больш цёмны колер азначае поўны член, больш светлы — асацыіраваны ўдзельнік, назіральнік, будучы ўдзельнік, кандыдат ці падобны статус.