Палавыя храмасомы, ці ганасомы — храмасомы, набор якіх адрознівае мужчынскія і жаночыя асобіны ў жывёл і раслін з храмасомным вызначэннем полу.
Па традыцыі палавыя храмасомы ў адрозненне ад аўтасом, якія пазначаюцца парадкавымі нумарамі, пазначаюцца літарамі X, Y, Z ці W. Адсутнасць палавой храмасомы пазначаецца лічбай 0. Як правіла, адзін з палоў вызначаецца наяўнасцю пары аднолькавых палавых храмасом (XX ці ZZ), а іншы — камбінацыяй дзвюх няпарных храмасом ці наяўнасцю толькі адной палавой храмасомы (XY, ZW, X0, Z0). Пол, які мае дзве аднолькавыя палавыя храмасомы, прадукуе гаметы, якія не адрозніваюцца па палавых храмасомах, гэты пол завецца гомагаметным. У пола, вызначанага наборам няпарных палавых храмасом, палова гамет нясе адну палавую храмасому, а палова гамет — іншую палавую храмасому, гэты пол завецца гетэрагаметным. У чалавека, як ва ўсіх млекакормячых, гомагаметны пол — жаночы (XX), гетэрагаметны пол — мужчынскі (XY). У птушак, насупраць, гетэрагаметны пол — жаночы (ZW), а гомагаметны — мужчынскі (ZZ). У некаторых выпадках пол вызначаецца не адной, а некалькімі парамі палавых храмасом. Напрыклад, качканос мае пяць пар палавых храмасом, жаночы пол задаецца камбінацыяй XXXXXXXXXX, а мужчынскі — XYXYXYXYXY. Падрабязней гл. вызначэнне полу.
Літаратура
- Асланян М. М., Солдатова О. П. Генетика и происхождение пола. Учебное пособие для студентов, обучающихся по направлению «биология». — М.: Авторская академия; Товарищество научных изданий КМК, 2010. — 114 с. — ISBN 978-5-91902-001-1
- Коряков Д.Е., Жимулев И.Ф. Хромосомы. Структура и функции. — Новосибирск: Из-во СО РАН, 2009. — 258 с. — ISBN 978-5-7692-1045-7
- Жимулёв И. Ф.. Общая и молекулярная генетика:курс лекций для студентов 3-го курса. Глава 13. Генетика определения пола . Официальный сайт НГУ. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2013. Праверана 28 мая 2013.
Спасылкі
- Навошта патрэбна Y-храмасома?(недаступная спасылка). Кампутэра-online (23 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2011. Праверана 28 мая 2013.
- Нудэльман Рафаіл. Y-храмасома: жыццё і лёс(недаступная спасылка). «Веды-сіла». Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2013. Праверана 28 мая 2013.
- Пол вызначае не толькі Y-храмасома . Інфармацыйнае агенцтва «Каментатар» (26 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2013. Праверана 28 мая 2013.