Гамільтан Сміт | |
---|---|
англ.: Hamilton Othanel Smith | |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1931[1][2][…] (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біятэхнолаг, біяхімік, біёлаг, мікрабіёлаг |
Навуковая сфера | мікрабіялогія і малекулярная біялогія[7] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гамільтан Отанел Сміт[9] (англ.: Hamilton Othanel Smith; нар. 23 жніўня 1931, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з В.Арберам і Д.Натансам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[10][11].
Біяграфія
Гамільтан Сміт нарадзіўся 23 жніўня 1931 года ў Нью-Ёрку, дзе ў той час яго бацька быў аспірантам ў Калумбійскім універсітэце. Скончыў школу ў горадзе Урбана штат (Ілінойс) і пачаў вучыцца ў Ілінойскім універсітэце ва Урбана-Шампэйн, але ў 1950 годзе перавёўся ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Берклі, які і скончыў у 1952 годзе па спецыяльнасці матэматыка.
Скончыў медыцынскі каледж універсітэта Дж. Хопкінса (1956), дзе і працуе з 1967 года (прафесар мікрабіялогіі з 1973 года, прафесар малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981 года).
Гамільтан Сміт кіраваў групай у Інстытуце Крэйга Вэнтэра, якая працавала над стварэннем сінтэтычнай бактэрыі Mycoplasma laboratorium. У 2003 годзе гэта група сінтэзавала геном бактэрыяфага Phi X174.
На даны момант Гамільтан Сміт з’яўляецца навуковым кіраўніком прыватнай кампаніі Synthetic Genomics, заснаванай Крэйгам Вэнтэрам у 2005 годзе для працягу гэтых работ. Зараз Synthetic Genomics працуе над праблемай вытворчасцю біяпаліва ў прамысловых маштабах, выкарыстоўваючы рэкамбінантныя водарасці і іншыя арганізмы[12].
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генетычных рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генетычнай рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў.
Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты.
Член Нацыянальнай АН ЗША. Член-карэспандэнт Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Зноскі
- ↑ Hamilton Othanel Smith // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hamilton Othanel Smith // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Timelines of History
- ↑ Timelines of History
- ↑ Werner Arber
- ↑ J. Craig Venter
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 4 красавіка 2023.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1995). «Hamilton Smith--Nobel Prize winner in medicine or physiology».
- ↑ Berg, K. (1978). «The Nobel prize in physiology and medicine 1978. Nobel prize to a controversial research field».
- ↑ Tikka, Juha-Pekka. Craig Venter Has Algae Biofuel in Synthetic Genomics’ Pipeline. Xconomy San Diego. 6/4/09.
Літаратура
- Сміт Гамільтан Отанел // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 58. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).