Гальвано́метр (гальвана — ад прозвішча вучонага Луіджы Гальвані і стар.-грэч.: metréo — мераю) — высокаадчувальны прыбор для вымярэння малых электрычных токаў і напружанняў. У адрозненне ад звычайных мікраамперметраў шкала гальванаметра можа быць праградуіравана не толькі ў адзінках сілы току, але і ў адзінках напружання, іншых фізічных велічынь, або мець ўмоўную, безразмерную градуіроўкі, напрыклад, пры выкарыстанні ў якасці нуль-індыкатараў.
Літаратура
- Гальванометр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С. 477.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.