Галубіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галубічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Супранёнак Пётр Макаравіч |
Юрыдычны адрас сельвыканкама |
211826, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Галубічы, вул. Савецкая, 19 [1] |
Насельніцтва (2019) | 658 |
Плошча | 164,3 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2156 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Галу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Галубічы, размешчаны за 19 км ад райцэнтра г. Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Абрубскім, Псуеўскім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, тэрыторыяй Крулеўшчынскага і Тумілавіцкага сельсаветаў Докшыцкага раёна.
Плошча Галубіцкага сельсавета — 16426 га. У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да Галубіцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ясевіцкага сельсавета, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 20 населеных пунктаў (Алейзберг, Баяры, Вялікія Давыдкі, Гараватка, Гразі, Дабрэзіна, Дубінаўка, Івашова, Крупенскі Мох, Ляпляне, Малыя Давыдкі, Маргі, Міхалі, Перавоз, Перадолы, Праабражэнка, Прапелеўшчына, Пунькі, Філіпоўшчына і Цінаўка)[2][3]. З 25 снежня 1962 года пасля скасавання Пліскага раёна сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Амбросавічы, Замошша, раз’езд Замошша, Леднікі, Несцеравічы і Шарагі)[4]. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Падсвільскага пассавета пералічана вёска Вялікія Давыдкі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 46 населеных пунктаў[6]. 27 верасня 2007 года ліквідавана вёска Ніўе і хутары Атвалаўшчына, Выгаркі, Забалоцце, Чыстае[7].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 952 чалавекі[8], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — палякі, 1,4 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года — 658 чалавек[10].
Склад
- Адвалкі 1 — вёска
- Адвалкі 2 — вёска
- Альхімаўшчына — вёска
- Апанасенкі — вёска
- Белякі — вёска
- Быкаўшчына — хутар
- Вольшчына — вёска
- Вялікія Давыдкі — вёска
- Галубічы — аграгарадок
- Гурбы — вёска
- Дзедзіна — хутар
- Жаўнераўшчына — вёска
- Іванаўшчына — вёска
- Каралевічы — вёска
- Крупені — вёска
- Куксіна — хутар
- Малінаўка — хутар
- Промежкі — вёска
- Пузыры — вёска
- Селішча — вёска
- Слабада — вёска
- Старое Запалоўе — вёска
- Ураджайная — вёска
- Шабаны — вёска
- Шылагор’е — вёска
- Яловікі — хутар
- Ясевічы — вёска
Гаспадарка
На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзіцца:
- Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Галубічы»
Транспарт
Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:
- Глыбокае — Падсвілле праз в. Каралевічы
- Глыбокае — Падсвілле праз в. Ураджайная
Крыніцы
- ↑ Сельскія выканаўчыя камітэты Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- ↑ Фарміраванне тэрыторыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Глыбоцкага раёна Мой родны край — Глыбоччына
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Глубокского районного Совета депутатов от 27 сентября 2007 г. № 36 Архівавана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.