Галоўчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галоўчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 верасня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 549 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Гало́ўчыцкі сельсавет (руск.: Головчицкий сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Галоўчыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асіпавіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Галоўчыцкага сельсавета было 7 населеных пунктаў[2]. 21 ліпеня 1980 года ў склад сельсавета з Антопальскага пассавета перададзены вёскі Корсунь, Пігановічы і Толкава[3]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Закозельскага (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава) і Антопальскага (вёскі Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік) сельсаветаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1549 чалавек[5], з іх 88,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Асіпавічы, Галік, Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Навасёлкі, Пігановічы, Толкава, Хамічыцы, Ямнік.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области Архівавана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.