Соф’я Галоўчынская, каля 1602

Галоўчынскія, Галаўчынскія — княжацкі род герба «Лебедзь», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].

Родапачынальнікам звычайна лічаць Мікіту, сын якога Мацей у 1495 годзе прыехаў у ВКЛ з Масквы[1] разам з дваром Алены, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча, жонкі вялікага князя літоўскага Аляксандра. Паводле Каспера Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў[2]. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе ад князеў Рапалоўскіх[3], аднак сярод іх імя Мікіты не сустракаецца[1] і генеалагічная сувязь з гэтымі князямі не прасочваецца[2]. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мшцішчамі[1].

Прозвішча паходзіць ад мястэчка Галоўчын каля Друцка.

Пры падтрымцы вялікай княгіні літоўскай Алены Іванаўны князі Галоўчынскія адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку вызнавалі праваслаўе, пазней перайшлі ў каталіцтва.

Род згас у 1658 годзе са смерцю Мікалая Канстанцінавіча Галоўчынскага[1].

Вядомыя прадстаўнікі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1994. 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. 1 2 ЭнцВКЛ 2005.
  3. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV w. — Warszawa, 1895.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.