Славутасць | |
Галоўны корпус МДУ імя А. А. Куляшова | |
---|---|
53°54′44″ пн. ш. 30°18′59″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Архітэктар | Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка |
Дата пабудовы | 1967 год |
|
Галоўны корпус МДУ імя А. А. Куляшова — будынак у Магілёве, размешчаны па вуліцы Касманаўтаў, 1, на рагу з вуліцай Якубоўскага. Галоўны корпус інстытута пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктара А. Кучарэнкі.
Архітэктура
5-павярховы прамавугольны ў плане будынак, у якім размешчаны рабочыя і навучальныя кабінеты, бібліятэка, дапаможныя памяшканні. Аб’ёмы спартыўнай і глядзельнай зал на 800 месцаў арганічна ўпісаны ў асноўны аб’ём. Фасады вырашаны ў простых і лаканічных архітэктурных формах з выкарыстаннем магутных вертыкальных пілонаў, якія разам з парталам галоўнага ўваходу надаюць будынку манументальнасць.
Літаратура
- Педагогический институт // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.