Галоўная ўдарная хваля (англ.: Bow shock) — вобласць ўзаемадзеяння паміж магнітасферай зоркі або планеты і навакольным асяроддзем, у якой назіраецца падвышаная шчыльнасць рэчыва. Для зорак, як правіла, гэта мяжа паміж зорным ветрам і міжзоркавым асяроддзем. Для планет галоўнай ўдарнай хваляй з'яўляецца мяжа, на якой хуткасць сонечнага ветру рэзка падае, па меры яго набліжэння да магнітапаўзы[2]. Найбольш вывучаным прыкладам галоўнай ударнай хвалі з'яўляецца месца, дзе сонечны вецер сустракаецца з магнітапаўзай Зямлі, ствараючы фронт хвалі характэрнай дугападобнай формы, як і вакол усіх планет, якія маюць магнітнае поле. Таўшчыня галоўнай ударнай хвалі вакол Зямлі складае каля 17 км[3] і размешчана на адлегласці каля 90 000 км ад Зямлі[4].
На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў лічылася, што сонечны вецер ўтварае галоўную ўдарную хвалю пры сутыкненні з навакольным міжзорным асяроддзем. У 2012 годзе дадзеная гіпотэза апынулася пад пытаннем, калі дадзеныя ад навукова-даследчага спадарожніка IBEX паказалі, што Сонечная сістэма рухаецца праз міжзорнае асяроддзе павольней, чым меркавалі папярэднія разлікі (84 000 км/г замест раней чаканых 95 000 км/г)[5]. Гэта новае адкрыццё дазваляе дапусціць, што няма ніякага ўдарнага сутыкнення зорнага ветру з геліяпаўзай навакол Сонечнай сістэмы, і, адпаведна, ніякай галоўнай ударнай хвалі на межах Сонечнай сістэмы не ўтворыцца[5].
Зноскі
- ↑ Обсерватории "Чандра" и "Хаббл" наблюдают ударные волны в межгалактическом и межзвёздном газе. (руск.). АКД. astronet.ru (18 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
- ↑ Sparavigna A.C, Marazzato R (2010). "Observing stellar bow shocks". arXiv:1005.1527. Bibcode:2010arXiv1005.1527S.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка); Невядомы параметр|month=
ігнараваны (даведка) (англ.) - ↑ Cluster reveals Earth's bow shock is remarkably thin (англ.). European Space Agency (16 ноября 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
- ↑ Cluster reveals the reformation of the Earth's bow shock (англ.). European Space Agency (11 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
- 1 2 Karen C. Fox. IBEX Reveals a Missing Boundary At the Edge Of the Solar System (англ.). NASA (11 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.