Галоўнае разведвальнае ўпраўленне

Геральдычны знак і сцяг разведкі УС РБ.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тып упраўленне
Функцыя ваенная разведка
Войны Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Камандзіры
Дзеючы камандзір Уладзімір Купрыянюк

Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — спецслужба, орган знешняй разведкі Міністэрства абароны Беларусі, цэнтральны орган кіравання ваеннай разведкай ва УС РБ. Падпарадкоўваецца начальніку Генеральнага штаба і міністру абароны. Упраўленне займаецца разведкай у інтарэсах беларускай арміі.

Падраздзяленні

На тэрыторыі Беларускай ваенная акругі ГРУ ГШ УС СССР мелі як фармаванні асаблівага (Аспрызн), так і спецыяльнага прызначэння (Спецпрызн). На момант распаду СССР у БССР дзейнічалі[1][2][3]:

У складзе 5-й брыгады лічыўся 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння (в/ч 83506).

Усе гэтыя фарміраванні былі захаваны і ўключаны ў склад Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Падпарадкаванне

У Міністэрства абароны арганізацыйна ўваходзіць Генеральны штаб, у структуры якога знаходзіцца Галоўнае разведвальнае ўпраўленне. Прававы статус органа замацаваны ў закрытых нарматыўных актах[4]. У сістэме беларускіх органаў і структур адносіцца да спецыяльных службаў па забеспячэнні дзяржбяспекі. Па прыкметах кампетэнцый уваходзіць у групу структурных частак рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання[5].

Усе падраздзяленні, як і ў савецкім ГРУ, наўпрост падпарадкоўваюцца Генеральнаму штабу. У 2007 годзе 5-я брыгада падчас аб’яднання з мабільнымі сіламі сухапутных войск (103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада і 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада) увайшла ў склад сіл спецыяльных аперацый[6], але працягнула падпарадкоўвацца кіраўніцтву ГРУ і Генштаба. Падобная сітуацыя з часцямі асназа, якія аднесены да спецыяльных войскаў[3].

Кіраўніцтва

Начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення прызначаецца прэзідэнтам. Кіраўнік ГРУ па сумяшчальніцтве з’яўляецца адным з намеснікаў начальніка Генеральнага штаба.

У перыяд з 1992 года гэтую пасаду займалі:

  • Мікалай Аркадзевіч Вашчыла (18 чэрвеня 1992[7]—?), генерал-маёр
  • Анатоль Лявонцьевіч Сагакянц (1998[8]—2003[9]), палкоўнік, генерал-маёр
  • Аляксандр Паўлавіч Анісімаў (2003—2006[9]), палкоўнік, генерал-маёр
  • Віктар Казіміравіч Крашэўскі (17 мая 2006[10]—1 лютага 2013[11]), палкоўнік, генерал-маёр
  • Павел Віктаравіч Ціханаў (7 лютага 2013[12]—7 ліпеня 2020[13]), палкоўнік, генерал-маёр
  • Руслан Анатольевіч Касыгін (з 7 ліпеня 2020[13] — 27 ліпеня 2023), генерал-маёр
  • Уладзімір Мікалаевіч Купрыянюк (з 27 ліпеня 2023), генерал-маёр

Дзейнасць

Пра ГРУ амаль нічога невядома. Перад камерамі журналістаў рэгулярна з’яўляецца толькі начальнік[14].

У задачы ўваходзіць папярэджанне ваеннай агрэсіі супраць дзяржавы[15]. У межах сваіх паўнамоцтваў дадзены орган, сумесна са службай знешняй разведкі КДБ і пагранразведкай, ажыццяўляе знешнюю разведку[16].

Меркаванымі зонамі актыўнасці (згодна з аналітычным праектам Belarus Security Blog) з’яўляюцца: тэрыторыі суседніх дзяржаў; геапалітычныя сілы, здольныя ўплываць на абстаноўку ў рэгіёне; краіны Цэнтральнай Азіі, якія знаходзяцца пад пагрозай з боку эсктрэмістаў; іншыя рэгіёны. У сферу магчымых відаў дзейнасці ўключаюць стратэгічную радыё- і радыётэхнічную разведку; аперацыі ў кіберпрасторы; збор і апрацоўку інфармацыі, якая здабываецца касмічнымі апаратамі; маніторынг пагадненняў па кантролі над узбраеннямі[15]. Структурна спецслужба можа ўключаць аддзелы па: агентурнай разведцы і зборы інфармацыі з адкрытых крыніц; дэшыфроўцы, апрацоўцы і аналізу атрыманай інфармацыі; аперацыях у кіберпрасторы; інфармацыйных і псіхалагічных аперацыях; арганізацыі аператыўнай вайсковай разведкі; доўгатэрміноваму развіццю; уласнай бяспекі; адміністрацыйных, навучальных, фінансавых, тэхнічных і кадравых пытаннях[17].

У ГРУ служба абавязкова ўключае вывучэнне замежных моў: спачатку 500-гадзінны спецыялізаваны курс англійскай, потым другая замежная — польская. Шмат аддаецца фізпадрыхтоўцы. Адзначаюцца высокія заробкі. Так, у сярэдзіне 2000-х малады спецыяліст «Асобага атрада» 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння мог атрымліваць каля 1000 долараў ЗША[18].

Са слоў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, яго старэйшы сын, Віктар, у перыяд знаходжання на пасадзе памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы (2005—2021) быў на прамой сувязі з кіраўніцтвам упраўлення, а таксама іншымі напаўсакрэтнымі падраздзяленнямі (СПБТ «Алмаз», атрад «Альфа», АСАМ). Лукашэнка-малодшы вельмі многае зрабіў для гэтых структур, давёўшы іх да больш высокага ўзроўню[19].

Увесну 2011 года ўсплыла інфармацыя, што беларускія ваенныя саветнікі ўдзельнічаюць у лівійскім канфлікце на баку сіл Муамара Кадафі. Згодна з ваенным аналітыкам Аляксандрам Алесінам[20] і выданнем «Комсомольская правда»[21], у Лівіі знаходзіліся і супрацоўнікі ГРУ.

Сімволіка

5 лістапада 2011 года галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню ўручаны сцяг і ўласны геральдычны знак-эмблема, а таксама нагрудны знак службовай прыналежнасці. Цырымонія адбылася ў Цэнтральным Доме афіцэраў з удзелам прадстаўнікоў Генштаба і членаў грамадскага аб’яднання «Ветэраны ваеннай разведкі Рэспублікі Беларусь»[22].

Геральдычны знак (эмблема) уяўляе сабой пяціпраменівую рыфлёную серабрыстую зорку, у цэнтры якой на залатым картушы размешчана чырвоная пяціканцовая зорка (зверху) і малюнак срэбнай лятучай мышы з часткай зямнога шара і пяццю зоркамі на блакітным фоне (у цэнтры). У сваю чаргу сцяг — чырвонае палотнішча з касым чырвоным крыжам, абрамленым белым, у цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема[23].

Прафесійнае свята

5 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень вайсковай разведкі. Свята прымеркавана да выдання загаду № 197/27 Рэвваенсавета РСФСР у 1918 годзе, якім у складзе Палявога штаба РСЧА было створана Рэгістрацыйнае ўпраўленне ў якасці цэнтральнага органа савецкай ваеннай разведкі[24].

Заўвагі

  1. Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Глава 7. Воинские формирования Главного разведывательного управления Генерального штаба Вооружённых Сил (1950—1991) // Вооруженные Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской. Часть 1: Сухопутные войска. — Томск: Издательство Томского университета, 2013. — С. 143—145, 260—268. — 640 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-89503-530-6.
  2. Сергей Козлов. Том 4. Безвременье. 1989—1999 гг. // Спецназ ГРУ: Очерки истории / под ред. Герасимова Д. М.. — Москва: Русская панорама, 2010. — С. 35. — 464 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-93165-137-8.
  3. 1 2 Специальные войска Вооруженных Сил Архівавана 5 студзеня 2022.
  4. Система военной безопасности Республики Беларусь: методолого-правовые аспекты
  5. Belarus Security Blog 2014, pp. 4–6.
  6. Краткая историческая справка Архівавана 25 снежня 2021.
  7. ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ, 18 июня 1992 г. № 374, О назначении Вакара В. К., Ващило Н. А., Хацкевича В. Ф. на должности, замещаемые лицами высшего офицерского состава, и об освобождении Калабухова Г. А. от занимаемой должности
  8. Сагакянц Анатолий Леонтьевич, 1967—1971 гг. (4 батальон 11 рота 2 взвод)
  9. 1 2 Земляки (город Борисов)
  10. Кадровые решения: Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов // СБ. Беларусь сегодня, 17 мая 2006
  11. Лукашенко снял с поста начальника главного разведуправления генштаба // РИА Новости, 1 февраля 2013
  12. Павел Тихонов назначен начальником главного разведуправления — заместителем начальника Генштаба ВС Беларуси // БЕЛТА, 8 февраля 2013
  13. 1 2 Александр Лукашенко провел кадровые перестановки в руководстве Вооруженных Сил // Пресс-служба Президента Республики Беларусь, 7 июля 2020
  14. Константин Купрейчик. Что известно о полусекретных спецподразделениях, которые курирует Виктор Лукашенко // UDF.BY, 22 ноября 2019
  15. 1 2 Belarus Security Blog 2014, p. 13.
  16. Belarus Security Blog 2014, p. 12.
  17. Belarus Security Blog 2014, p. 14.
  18. «За забором жизнь только начинается». Спецназовец о переходе в ИТ
  19. Лукашенко рассказал о своих сомнениях, перед назначением старшего сына Виктора на должность вице-президента НОК // UDF.BY, 19 ноября 2019
  20. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д’Ивуар? Архівавана 30 лістапада 2018. // TUT.BY, 2 марта 2011
  21. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда, 6 апреля 2011
  22. 5 ноября День разведывательных войск и ГРУ
  23. Разведка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
  24. День военной разведки Архівавана 5 студзеня 2022.

Літаратура

  • Перспективы трансформации специальных служб Беларуси // Belarus Security Blog : аналитический проект. — 2014. — С. 33.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.