Вёска
Галошава
Галошава на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Гало́шава[1] (трансліт.: Halošava, руск.: Галошево) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавета.
Гісторыя
У верасні 1941 года яўрэі Коханава і Галошава былі гвалтоўна сагнаны ў гета на вуліцы Аршанскай у Талачыне. За спробу супраціву падчас згону немцы расстралялі 15 чалавек[2].
Да 29 снежня 1961 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Коханаўскага пассавета[3], пасля ўваходзіла ў склад Жукнеўскага сельсавета.
Геаграфія
Непадалёк ад вёскі знаходзіцца возера Глыбокае.
Славутасці
- Курганны могільнік, на ўсходняй ускраіне вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000759
- Крыж каменны[4] —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000760
- Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх (1914)[5][6].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Леонид Смиловицкий Гетто Белоруссии — примеры геноцида Архівавана 19 кастрычніка 2013. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Галошава на сайце Radzima.org
- ↑ Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў Архівавана 9 чэрвеня 2013.
- ↑ Галошава на сайце Radzima.org
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Галошава на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў Архівавана 9 чэрвеня 2013.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.