Галбіца
Характарыстыка
Даўжыня 63 км
Басейн 1 050 км²
Расход вады 6,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 54°59′48″ пн. ш. 27°23′27″ у. д.
Вусце Дзісна
  Каардынаты 55°18′45,41″ пн. ш. 27°16′31,30″ у. д.
Ухіл ракі 0,97 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзісна  Заходняя Дзвіна  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Пастаўскі раён
physical
Галбіца
Галбіца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галбіца, Галбеіца, Галубейка — рака пераважна ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 63 км. Плошча вадазбору 1050 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,97 ‰.

Назва

Назва балцкага паходжання, звязана з літоўскім gulbis "лебедзь". Згодна з К. Бугам, адпачатная назва лепш захавалася ў назве возера Галбея (а таксама назвы аднайменнай вёскі на беразе возера), праз якое рака цячэ, і аднаўляецца як Gulbijа́ (Гульбія).[1]

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Глінскія, цячэ ў межах Свянцянскіх градаў пад назвай Заражанка (на працягу 5 км у Мядзельскім раёне), нізкая плынь на Полацкай нізіне, упадае ў Дзісну каля вёскі Курылавічы (руск.: Куриловичи)[2].

Даліна трапецападобная, яе шырыня 200—400 м. Абалона шырынёй 50—150 м. Рэчышча ў высокай плыні на працягу 11 км каналізаванае, у сярэдняй і нізкай плыні яго шырыня 20—30 м. Рака цячэ праз азёры Задняе (Галбея Паўднёвая)[3] і Галбея, сажалкі каля вёсак Кезікі (плошча 22 га), Дунілавічы (плошча 22 га), гарадскога пасёлка Варапаева (плошча 47 га).

У басейне ракі азёры: Бледнае, Баравое, Свідна, Зароўшчына, Ясюкоўскае, Маскалёва, Белае, Чорнае, Задняе, Трумпіцкае, Старадворскае, Рудзіца, Халасенскае (Халасцінскае), Бярозаўскае, Верацейскае, Арцёмаўскае, Амшанае, Борак і інш.

Зноскі

  1. Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 24.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 26. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 26. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. Мн.: Белкартография, 2007. Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.