Вёска
Галавіцкія
Галавіцкія на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Галаві́цкія[1] (трансліт.: Halavickija, руск.: Головицкие) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 15 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 года — калонія Галавацкія Ласкі ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 50 будынкаў.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Совінскім сельсавеце. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 21 жыхара вёскі, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.
У 1949 годзе створаны калгас «Чырвоная паляна», які ў 1951 годзе ўвайшоў у склад калгаса імя Кірава (з цэнтрам у в. Стрыгінь). З 16 ліпеня 1954 года ў Стрыгінскім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».
Планіроўка
Планіровачна складаецца з рэдка забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (уздоўж Ясельды, 500—700 м ад ракі), да якой прымыкае кароткая вуліца (у цэнтры); асобныя ўчасткі забудовы.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 33 двары, 218 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 66 двароў, 111 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Галаві́цкі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх