Галаваногія | |||||||||||||||||
Ілюстрацыя з кнігі «Kunstformen der Natur» Эрнста Гекеля (1904). | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cephalopoda Cuvier, 1797 | |||||||||||||||||
Падкласы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Галаваногія, або цэфалаподы (Cephalopoda, ад стар.-грэч. Κεφαλή «галава» і стар-грэч. Πούς «нага») — клас найбольш высокаарганізаваных марскіх малюскаў.
Характарызуецца двухбаковай сіметрыяй і 8 ці 10 шчупальцамі вакол галавы, што развіліся з «нагі» малюскаў. Галавоногія маюць найбольш дасканалую з беспазваночных крывяносную сістэму і найбольш развітую нервовую сістэму. Вядома звыш 650 сучасных відаў (выкапнёвых відаў налічваюць каля 11 тыс.). Найбольш вядомыя васьміногі, кальмары, каракаціцы.
Апісанне
Даўжыня цела ад 1 см да 18 м (разам са шчупальцамі). Галава і вочы вялікія. Вакол рота 8 або 10 шчупальцаў («рук»), якія з'яўляюцца часткай змененай і перамешчанай на галаву нагі (адсюль назва). Канечнасці з прысоскамі. Тулава ўкрыта мантыяй. Каля шчылінападобнага ўваходу ў мантыйную поласць ёсць мускульны орган — канічная лейка — відазмененая частка нагі. Вада з мантыйнай поласці з сілай выкідваецца праз лейку, і малюскі рухаюцца па прынцыпе ракеты заднім канцом цела наперад. Ракавіна рэдукаваная або адсутнічае (за выключэннем караблікаў).
Пашырэнне
Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах і акіянах, трапляюцца таксама ва ўмераных і палярньгх водах. Жывуць паблізу берагоў і на вялікіх глыбінях каля дна, сярод камянёў, скал і водарасцей, у тоўшчы вады.
Асаблівасці біялогіі
Драпежнікі, бента- і планктафагі.
Раздзельналолыя. 3 дапамогай своеасабліва змененай рухі (гектакатыля) самец пераносіць капсулы (сперматафоры) з палавымі прадуктамі ў мантыйную поласць самкі. Звычайна размнажаюцца раз у жыцці, потым гінуць. Яйцы вялікія, самка прымацоўвае іх да падводных прадметаў.
Ёсць чарнільны мяшок, здольны хутка мяняць афарбоўку цела (ахоўная рэакцыя). Часта маюць органы свячэння.
Промысел
Аб'екты промыслу. Фармацэўтычная сыравіна.
Літаратура
- Галаваногія малюскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).