Гай Антоній Гібрыда | ||||
---|---|---|---|---|
Gaius Antonius Hybrida | ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
106 да н.э.
|
|||
Смерць |
42 да н.э.
|
|||
Бацька | Марк Антоній Аратар | |||
Маці | NN[1][2] | |||
Жонка | невядома | |||
Дзеці | Antonia Hybrida Major[d][2][3][…] і Antonia Hybrida Minor[d][2][3][…] | |||
Дзейнасць | старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі ваенны |
Гай Антоній Гібрыда (лац.: Gaius Antonius Hybrida) — старажытнарымскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец з роду Антоніяў, дзядзька Марка Антонія.
Біяграфія
Нарадзіўся каля 106 гады да н.э., быў другім сынам Марка Антонія Аратара. Падчас грамадзянскай вайны 83-82 гадоў да н.э. Луцыя Карнелія Сулы з яго праціўнікамі Гай удзельнічае ў суланскіх праскрыпцыях, а таксама ў рабаванні Грэцыі. Мянушку «Гібрыда» атрымаў за асаблівую жорсткасць у абыходжанні з палоннымі і за ўжыванне катаванняў (за сваю паўдзікую натуру — так называлі плод кахання свойскай свінні і дзіка.).
Пазней прыцягваўся да суда абрабаванымі ім грэкамі, а яшчэ пазней быў выключаны з сената цэнзарамі. У 71 годзе да н.э. дзякуючы плебейскаму паходжанню быў народным трыбунам. У 64 годзе да н.э. Гібрыда ўдзельнічаў у выбарах консулаў на наступны год разам з Луцыем Сергіем Катылінай, Маркам Туліем Цыцэронам, Публіем Гальбам, Луцыем Касіем Лонгінам, Квінтам Карніфіцыем і Гаем Ліцыніем. Гібрыда згадваецца ў лісце Квінта Цыцэрона свайму брату Марку з саветамі адносна сушукальніцтва як забойца, распуснік і банкрут[4]. Нягледзячы на гэта, Гібрыда стаў консулам разам з Цыцэронам.
Прымаў тайны ўдзел у змове Катыліны ў 63 годзе да н.э. Пасля ўцёкаў у тым жа годзе Катыліны на поўнач, прыняў камандаванне над арміяй, пасланай супраць Катыліны, але ў бітве з катылінарыямі пры Пісторыі (62 да н.э.) удзелу не прымаў. За абрабаванне правінцыі Македоніі быў асуджаны і сасланы. Быў вернуты з выгнання Цэзарам і ў 42 годзе да н.э. стаў цэнзарам.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- 1 2 3 http://www.strachan.dk/family/antonius.htm
- 1 2 C. Antonius (19) M. f. M. n. Hybrida // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
- ↑ Кароткае навучанне па сушуканні (Comm. pet.), II, 8
Літаратура
- Утченко С. Л. «Цицерон и его время», Москва 1986.
- Elimar Klebs: Antonius 19. In: Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft (RE). Band I,2, Stuttgart 1894, Sp. 2577—2582.