Гайнаўскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Статус Раён
Уваходзіў у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Гайнаўка
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 16 жніўня 1945

Га́йнаўскі раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці БССР у 19401944 гг. Цэнтр — горад Гайнаўка. Утвораны 15 студзеня 1940 года. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на сельсаветы: Бялоўскі, Крыніцкі, Ласінкаўскі, Маланараўскі, Масеўскі, Нараўскі, Новаберазоўскі, Старакорнінскі, Тэраміскі, Чыжоўскі. У перыяд з 1941 года да 1944 года пад акупацыяй нямецкіх войскаў. 16 жніўня 1945 года большая частка раёна была перададзена Польшчы, за выключэннем Бялоўскага сельсавета, які быў далучаны да Камянецкага раёна.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.