Гайдэльскія мовы | |
---|---|
Таксон | група |
Прарадзіма | Ірландыя |
Арэал | Ірландыя, Шатландыя, востраў Мэн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Склад | |
ірландская, шатландская (гэльская), мэнская | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Гайдэ́льскія (гэ́льскія) мовы складаюць адну з падгруп астраўной групы кельцкіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Уключаюць ірландскую, шатландскую гэльскую і мэнскую. Цікава, што носьбіты кожнае з трох пералічаных моў называюць сваю проста «гэльскай» (ірландцы — Gaeilge, шатландцы — Gàidhlig, мэнцы — Ghaelg).
Усе сучасныя гайдэльскія мовы паходзяць ад сярэднеірландскай, якая існавала ў 10 — 16 стагоддзях, сярэднеірландская — ад стараірландскай, а стараірландская, у сваю чаргу, ад першаснай ірландскай, вядомай толькі па агамічных надпісах. Ад сярэднеірландскай паходзіў таксама галоўэйскі гэльскі дыялект, зараз мёртвы.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.